Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия тянет с мирными переговорами, пока ее армия продвигается вглубь Украины — эксперты
  2. Как отличаются пенсии беларусов — посмотрели
  3. «Сможет ли Лукашенко, давший им силу, удерживать их, покажет время». Экономист — о рисках из-за «отжима» бизнеса силовиками и чиновниками
  4. Что известно об экс-преподавателе БНТУ, который умер во время задержания прямо в университете
  5. Пашпарт — сімвал, Кавалеўскі не мае рацыі. Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Франкам Вячоркам пра тое, што будзе са шматпакутным дакументам
  6. В Брянской и Курской областях РФ ЧП на железной дороге — рухнули мосты, есть погибшие и пострадавшие
  7. Украина поставила на вооружение автономный дрон с искусственным интеллектом. Что о нем известно
  8. «Пари Сен-Жермен» разгромил «Интер» в финале Лиги чемпионов
  9. Милиция снова пригрозила населению «административкой» — вплоть до ареста. Из-за чего на этот раз
  10. Чиновники бросились тушить «пожар» на рынке труда — от Лукашенко до главы МВД. Но он активно продолжает разгораться
  11. «Нараджай наступнага — будзе нармальны». Як навукоўцы, дактары і фармкампаніі аднойчы скалечылі і забілі дзясяткі тысяч дзяцей
Читать по-русски


/

У расійскім Стаўрапалі ў выніку выбуху гранаты загінулі два мужчыны. Адзін з іх — першы намеснік кіраўніка Стаўрапаля Заур Гурцыеў. Гурцыеў кіраваў паветранай часткай баёў за Марыупаль, падчас якіх загінулі тысячы мірных жыхароў.

Заур Гурциев. Фото: сайт программы "Время героев"
Заур Гурцыеў. Фота: сайт праграмы «Час герояў»

Як піша «Агентство» са спасылкай на расійскія тэлеграм-каналы, загінулыя перад выбухам сядзелі на лаўцы ля дома і распівалі алкагольныя напоі. Гранату падарваў невядомы.

«На месцы здарэння працуюць праваахоўныя органы, спецслужбы. Ідуць следчыя дзеянні. Разглядаюцца ўсе версіі, у тым ліку арганізацыя тэракту з удзелам нацыстаў з Украіны», — паведаміў кіраўнік Стаўрапальскага краю Уладзімір Уладзіміраў.

Гурцыеў быў удзельнікам кадравай праграмы «Час герояў» (створаная на прапанову Пуціна для падтрымкі «ўдзельнікаў СВА» і фармавання «сапраўднай эліты» Расіі. — Заўв. рэд.). На яе сайце гаворыцца, што Гурцыеў кіраваў паветранай часткай «аперацыі па вызваленні Марыупаля» і «ўкараніў свае напрацоўкі ў тэхналогію навядзення ракет на цэль, што дазволіла ў разы павялічыць іх дакладнасць і эфектыўнасць, у тым ліку пабіць базу забяспечання „Азова“». Таксама там апублікаваны некралог.

Атака на Марыупаль пачалася 24 лютага 2022 года. 2 сакавіка расійскія войскі ўзялі горад у кальцо. Яго аблога доўжылася тры месяцы. У выніку баёў у Марыупалі было разбурана 90% крытычнай інфраструктуры, знішчана 55% бальніц і 40% школ, больш за 80% шматкватэрных і дзве траціны прыватных дамоў. Колькасць загінулых мірных грамадзян вылічаецца тысячамі.