На нямецкім тэлебачанні разгарэўся скандал пасля нумару з флейтай. Усё праз тое, як і чым грала на інструменце выканаўца
29 студзеня 2024 у 1706545860
«Зеркало»
У выходныя на нямецкім тэлеканале RTL паказалі чарговы выпуск шоу талентаў Das Supertalent 2024. Ён выклікаў скандал праз нумар аўстралійкі Беатрыс Макуіф, піша BILD.
У шоу талентаў узяла ўдзел 41-гадовая аўстралійка Беатрыс Макуіф. Яна доктарка па прафесіі, а ў школе вучылася граць на флейце. Ужо 10 гадоў яна выступае па свеце як «вагінальная флейтыстка», выконваючы некалькі нотаў на флейце дзетародным органам. Цяпер яна прадэманстравала гэтае ўменне і мільёнам нямецкіх тэлегледачоў. RTL зарэтушаваў частку цела жанчыны. Сябры журы, вядоўцы і госці тэлестудыі ўспрынялі нумар вельмі неадназначна.
«Мы ведалі, што гэты нумар можа выклікаць розную рэакцыю. Вось чаму мы прынялі адпаведныя меры для абароны няпоўнагадовых падчас трансляцыі, - заявілі на тэлеканале. - Яе, паводле агульнага прызнання, незвычайны талент граць на блокфлейце з дапамогай акрабатыкі і цягліц тазавага дна ўнікальны і паказвае, што Supertalent дае прастору для разнастайнасці выступаў».
Але гледачы выступ ацанілі інакш. У каментарах на YouTube пад ролікам з выступам Беатрыс Макуіф поўна негатыўных водгукаў: «Пазбавіцца тэлевізара больш за 15 гадоў таму было адным з найлепшых рашэнняў у маім жыцці!», «Бедная Германія. Ва ўсіх сэнсах. Эканамічна, палітычна, сацыяльна, медыйна», «Як нізка ўпаў RTL».
Але некаторыя каментатары паспрабавалі паставіцца да нумара з гумарам: «Гэты вялікі талент адназначна мае патрэбу ў развіцці», «А кліп даступны без цэнзуры? Гэта сябар пытае».