Футбаліст памёр падчас матча ў Перу — не праз праблемы са здароўем. Расказваем, што здарылася
4 лiстапада 2024 у 1730704920
Джон Голд / «Зеркало»
Падчас футбольнага матча ў Перу маланка забіла аднаго гульца, а яшчэ некалькі чалавек атрымалі траўмы, паведамляе выданне Marca.
Увага! Відэа можа шакаваць.
Трагедыя разыгралася на стадыёне «Кота Кота» ва Уанкая, Перу, дзе сустракаліся каманды «Хувентуд Бэлавіста» і «Фамілія Чока». Гэта быў матч у рамках рэгіянальнага турніру.
Гульню давялося спыніць у сярэдзіне першага тайма праз навальніцу, каб абараніць ўдзельнікаў. Але футбалісты не паспелі сысці ў падтрыбуннае памяшканне - у поле ўдарыла маланка. Яна трапіла ў Хасэ Уга дэ ла Круса Месу, які памёр адразу ж. Яму было 39 гадоў.
Акрамя смерці Дэ ла Круса, яшчэ чатыры гульцы атрымалі раненні. Іх даставілі ў найбліжэйшую бальніцу. Адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане праз сур'ёзныя апёкі.