Беларуску затрымалі пасля вяртання з-за мяжы. Сілавікі сцвярджаюць, што іх папярэдзілі пра яе паездку дадому
12 сакавiка 2024 у 1710245040
«Зеркало»
Сілавікі затрымалі беларуску па падазрэнні ва ўдзеле ў пратэстах і адміністраванні дваровага чата. Яе «пакаяльнае» відэа апублікаваў 12 сакавіка набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
На камеру жанчыну змусілі прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах у Мінску, а таксама адміністраванні тэлеграм-канала «Несцерка» і «ўдзеле ў стрымах з Ціханоўскай».
Прапагандысты сцвярджаюць, што мінчанка нейкі час была за мяжой і «за некалькі дзён да яе вяртання ў Беларусь сілавікоў вельмі ўдала папярэдзілі».
Чытайце таксама