«Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
25 красавiка 2025 у 1745569680
«Наша Ніва»
Лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Дзмітрый Манчык пайшоў з жыцця пасля працяглай хваробы, піша «Наша Ніва».
Па данных выдання, у пачатку 2010-х Манчык быў міліцыянерам-кіроўцам у мінскім АМАП. Апошняя пасада - інспектар-дзяжурны аператыўнай роты па забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб'ектах чыгуначнага і паветранага транспарту АМАП ГУУС Мінгарвыканама.
Адметна, што ў Дзмітрыя ёсць брат-блізнюк Аляксандр.
«Разам са сваім братам Аляксандрам прымаў актыўны ўдзел у падаўленні мірных акцый пратэсту. За асаблівую жорсткасць і імкненне атрымаў заахвочванне ад начальства», - гаворыцца на старонцы Дзмітрыя Манчыка ў праекце Luka.zone.