«Горада больш няма». Залужны пракаментаваў сітуацыю з Мар'інкай
26 снежня 2023 у 1703604900
«Зеркало»
УСУ ў большасці адышлі з Мар'інкі і захоўваюць сваю прысутнасць толькі ў паўночнай частцы горада. Пра гэта на брыфінгу заявіў галоўнакамандуючы Валерый Залужны.
- Украінскія войскі адышлі: у некаторых месцах акапаліся ў ваколіцах Мар'інкі, а ў іншых - крыху далей. Мы будзем абараняцца роўна столькі, колькі хопіць сіл. Варта разумець, што лепш захаваць людзей, а потым адваёўваць, - пракаментаваў украінскі галоўнакамандуючы заяву расійскага боку пра захоп горада.
Валерый Залужны адзначыў, што горад трымаўся амаль два гады, і параўнаў тое, што адбывалася ў Мар'інцы, з Бахмутам, калі «знішчаліся вуліца за вуліцай, квартал за кварталам».
- Станам на сёння нашыя войскі яшчэ знаходзяцца ў паўночнай частцы, нашыя войскі падрыхтавалі абарону і мяжу па-за гэтым населеным пунктам. Але я магу сказаць, што гэтага населенага пункта ўжо не існуе, - сказаў Залужны.
Пра захоп Мар'інкі напярэдадні міністр абароны РФ Сяргей Шайгу 25 снежня асабіста далажыў Пуціну.