У Рызе і Тамперэ гэтымі днямі праходзіць чэмпіянат свету па хакеі ў наймацнейшым дывізіёне. 23 траўня вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналаў. Галоўная нечаканасць — траплянне ў топ-8 зборнай Латвіі.
Гаспадары турніру прабіліся ў васьмёрку наймацнейшых упершыню з 2018 года. А вось славакі, якія заваявалі бронзу на Алімпіядзе-2022 у Пекіне, засталіся за бортам плэй-оф.
Вось колькі ачкоў каманды набралі на групавым этапе:
Група «А» (Тамперэ): 1. ЗША — 20 ачкоў. 2. Швецыя — 18. 3. Фінляндыя — 16. 4. Германія — 12. 5. Данія — 8. 6. Францыя — 4. 7. Аўстрыя — 3. 8. Венгрыя — 3.
Група «B» (Рыга): 1. Швейцарыя — 19. 2. Канада — 15. 3. Латвія — 13. 4. Чэхія — 13. 5. Славакія — 11. 6. Казахстан — 7. 7. Нарвегія — 6. 8. Славенія — 0.
Венгрыя і Славенія пакінуць элітны дывізіён. Латвія апярэдзіла Чэхію, а аўстрыйцы — венграў за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы.
25 траўня ў ¼ фіналу чэмпіянату згуляюць:
ЗША — Чэхія, Швецыя — Латвія, Канада — Фінляндыя, Швейцарыя — Германія.
Нагадаем, што праз санкцыі ў сувязі з вайной ва Украіне зборныя Беларусі і Расіі адхіленыя ад чэмпіянату свету другі год запар. Бан распаўсюджваецца і на ЧС-2024. Беларускае тэлебачанне зноў не паказвае турнір.