Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


У Рызе і Тамперэ 25 траўня прайшлі чвэрцьфінальныя матчы чэмпіянату свету па хакеі. Адзначым перамогі дзвюх паўночнаамерыканскіх зборных і нечаканы поспех немцаў. Але галоўным сюрпрызам стала вікторыя гаспадароў турніру.

Четвертьфинал чемпионата мира по хоккею. Швеция - Латвия, Рига, 25 мая 2023 года. Фото: Reuters
Чвэрцьфінал чэмпіянату свету па хакеі. Швецыя — Латвія, Рыга, 25 траўня 2023 года. Фота: Reuters

Чэмпіянат свету. Чвэрцьфіналы

ЗША — Чэхія — 3:0, Швецыя — ЛАТВІЯ — 1:3, КАНАДА — Фінляндыя — 4:1, Швейцарыя — ГЕРМАНІЯ — 1:3.

Ніколі раней зборная Латвіі не трапляла ў чацвёрку наймацнейшых на чэмпіянатах свету. Найвышэйшым месцам было сёмае — у 1997 годзе, 2004-м і 2009-м. І вось аглушальны поспех.

У першую чаргу трэба адзначыць брамніка Артурса Шылаўса. Ён адбіў 40 з 41 кідка, не завагаўшыся ў вырашальныя імгненні. У другую чаргу згадаем аўтара пераможнай шайбы Мікса Індрашыса. Шведы зраўнялі лік у другім перыядзе, але на 46-й хвіліне Мікс вывеў партнёраў наперад. Калі ж Яніс Якс рэалізаваў большасць, то стала зразумела, што Латвія ўжо не аддасць свайго.

Што да іншых матчаў, то амерыканцы застаюцца адзінай камандай на турніры, якая пакуль не зазнала няўдач — восем перамог у васьмі гульнях. Канадцы ўзялі рэванш у фінаў за паразу ў фінале мінулага ЧС.

Расчаравалі сваіх прыхільнікаў швейцарцы. На групавым этапе гэтага першынства яны страцілі ачкі толькі ў заключным матчы, саступіўшы ў авертайме зборнай Латвіі. Але зноў пераключыцца на пераможную хвалю «крыжакі» не здолелі, хоць лічыліся фаварытам паядынку з немцамі.

27 траўня ў паўфіналах сустрэнуцца: ЗША — Германія, Канада — Латвія.

Нагадаем, што праз санкцыі ў сувязі з вайной ва Украіне зборныя Беларусі і Расіі адхіленыя ад чэмпіянату свету другі год запар. Бан распаўсюджваецца і на ЧС-2024.