Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  2. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  3. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  4. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  5. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  6. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  7. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  8. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  9. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  10. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  11. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  14. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  15. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  16. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  17. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
Читать по-русски


Дзмітрый Абельскі — старэйшы сын сенатаркі і былой доктаркі Лукашэнкі Ірыны Абельскай. Менавіта яе называюць меркаванай маці малодшага сына палітыка. Магчымы зводны брат Мікалая Лукашэнкі працуе афтальмолагам у прыватнай мінскай клініцы. І нядаўна пачаў актыўна свяціцца ў TikTok і Instagram установы. Напрыклад, у адным з нядаўніх відэа ён вылазіў з-пад машыны, каб прарэкламаваць паслугі для патэнцыйных кліентаў. Паглядзелі, у якіх яшчэ відэа ён здымаецца.

Дмитрий Абельский, старший сын Ирины Абельской, в ролике частной клиники, в которой работает, 6 апреля 2024 года. Скриншот видео tiktok.com/@voka.by
Дзмітрый Абельскі, старэйшы сын Ірыны Абельскай, у роліку прыватнай клінікі, дзе працуе, 6 красавіка 2024 года. Скрыншот відэа tiktok.com/@voka.by

«Што паабяцалі доктару за гэты трук?»

Дзмітрыю Абельскаму 38 гадоў. Ён доктар-афтальмолаг найвышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук і дацэнт, працуе ў прыватным медцэнтры Voka.

У акаўнтах Voka ў сацсетках відэа з Абельскім шмат. У іх ён часта жартуе на тэму працы афтальмолагаў, зносін з пацыентамі ці тыповых праблем са зрокам, якія зразумеюць усе, хто кепска бачыць.

Або рэкламуе паслугі клінікі і зазывае на прыём. Напрыклад, нядаўна для гэтага яму давялося залезці ў медхалаце і шапачцы пад машыну.

«Што паабяцалі доктару за гэты трук?» — пыталі некаторыя ў каментарах.

@voka.by Акционное предложение действует на все методы лазерной коррекции 👀 #voka #vokaby #клиника #лазернаякоррекциязрения #врач #акция ♬ оригинальный звук — voka.by
@voka.by В ногу со времением 🤌🏼 #vokaby #voka #вока #врач #лазернаякоррекциязрения #рек ♬ DNA — LXNGVX & VISXGE
@voka.by Пациент мечты 😅 #voka #vokaby #лазернаякоррекциязрения #вока #мисскролик #медицина ♬ оригинальный звук — Книги 📚
@voka.by Fake situation❗️ #voka #vokaclinic #vokaby #рекомендации #медицина #лазернаякоррекциязрения #клиника #зрение #втоп #тренд
@voka.by Давай докажем Дмитрию Евгеньевичу! #тренд #лодка #voka #vokaby #лазернаякоррекциязрения #медецина #офтальмолог #врач #рекомендации #рек #клиника ♬ оригинальный звук — Новогодний олень
@voka.by 😂 #тренд #voka #vokaby #лазернаякоррекциязрения #зрение #офтальмолог #медецина #wensday

Што вядома пра самога Дзмітрыя Абельскага

«Люстэрка» расказвала пра Ірыну Абельскую і маёмасць яе сям'і. Так, у Дзмітрыя ў Драздах у доме № 9 на вуліцы Піянерскай ёсць чатырохпакаёвая кватэра плошчай каля 126 «квадратаў» і машына-месца. Жыллё ў гэтым доме, трохпакаёўку са звычайным рамонтам, прадаюць за амаль 800 000 рублёў (каля 245 000 даляраў). А ў суседнім — чатырохпакаёвую кватэру з багацейшым інтэр'ерам за 1 272 024 рублі (390 000 даляраў).

У прыгарадзе Мінска, проста ля берага Валковіцкага вадасховішча, з 2017 года на Абельскага запісаны ўчастак плошчай 0,15 га ў вёсцы Ваўковічы. За мужчынам таксама — незавершаны закансерваваны капітальны будынак гатоўнасцю 5%.

За Дзмітрыем — каля 30 «адміністратывак» за парушэнне ПДР, у яго карыстанні былі машыны марак Honda Civic, Mazda 626, Dodge Stratus, Audi Allroad, Mercedes-Benz. Таксама, мяркуючы з усяго, старэйшы сын сенатаркі любіць паляваць. На яго зарэгістраваная агнястрэльная зброя — паляўнічы карабін «Сайга-9», стрэльбы МР-153 і Beretta.

Паводле звестак BELPOL, тэлефон Дзмітрыя Абельскага ў 2020 і 2021 гадах не менш за 45 разоў праслухоўвала міліцыя. А сам ён у 2020 годзе скардзіўся ў міліцыю, што ў жылым комплексе «Каскад» людзі «нацягваюць сцяг».

Цікава, што доктар зняўся ў відэа пад урывак песні «Можна я з табой?» AP$ENT. У трэка — палітычны кантэкст, у ім падымаецца тэма міграцыі беларусаў з прычыны рэпрэсій. Прычым тэкст заснаваны на асабістай гісторыі сям'і музыкі — яго жонку Марыю ў 2021 годзе асудзілі на год «хіміі» па арт. 368 УК (Абраза Лукашэнкі), пасля гэтага пары і давялося з’ехаць з краіны. Нядаўна ў Расіі «Яндэкс.Музыка» і VK заблакавалі профілі музыкі на распараджэнне Раскамнагляду.

@voka.by Эх 🥹 #vokaby #voka #лазернаякоррекциязрения #клиника #шашлык ♬ оригинальный звук — я твоё зеркало

У сям'і Абельскай многія былі медыкамі, а яе маці Людміла Пастаялка з 2002-га да 2005 года ўзначальвала Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Сама Ірына ў 1990-х была асабістай доктаркай Лукашэнкі, у 2001-м стала галоўным доктарам «лечкамісіі», а пазней і Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Жанчыну лічаць маці малодшага сына палітыка — Мікалая.

У 2020 годзе ў Драздах Абельская заснавала «Мінскую міжнародную гімназію», навучанне ў якой аднаму вучню абыходзіцца ў 1100 рублёў у месяц. Зямля пад установу была аддадзеная падкантрольнай Міхаілу Гуцарыеву «СертусАвія», а зарэгістраваная яна на кіпрскую афшорную кампанію — «Блатберг Холдынгс Лімітэд». Права гаспадарчага вядзення — у заснаванай афшорам «СертусАвія». У гэтай гімназіі вучыліся сын Лукашэнкі Мікалай і ўнучкі Анастасія і Дар’я.

Чытайце таксама