Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  2. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  3. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  4. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  5. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  6. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  7. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  8. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  9. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  10. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  11. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  12. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  13. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  14. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  15. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  16. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  17. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
Читать по-русски


Жыхарка Таронта (Канада) цягам двух гадоў сем разоў трапляла ў аддзяленне хуткай дапамогі з прыкметамі алкагольнага ап’янення. Сама пацыентка настойвала, што не п’е спіртнога, і гэта пацвярджала яе сям’я. Наступны аналіз стану жанчыны паказаў, што яна пакутуе на «сіндромам аўтабровара» — рэдкае захворванне, пры якім у кішачніку пад дзеяннем уласных мікраарганізмаў утвараецца такая колькасць этанолу, якой дастаткова, каб ап’янець, піша Naked Science.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Vedanti
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Vedanti

Справаздачу пра незвычайны выпадак з медыцынскай практыкі апублікавала навуковае выданне Canadian Medical Association Journal. Адна з аўтарак працы — доктарка пацыенткі і спецыялістка па інфекцыйных захворваннях Рахель Зэвудэ з Універсітэта Таронта. Пра дэталі гэтай справы яна таксама расказала ў інтэрв'ю CNN.

Паводле доктаркі, падчас шматразовых зваротаў 50-гадовай пацыенткі да медыкаў ёй ставілі дыягназ «алкагольная інтаксікацыя», нягледзячы на адмаўленне прыёму спіртнога. Пра ап’яненне сведчылі ўсе сімптомы: хворая адчувала млявасць і празмерную дрымотнасць, ад якой нават валілася з ног, яе дыханне пахла алкаголем, а маўленне было блытаным. Акрамя таго, этанол знаходзілі ў жанчыны ў крыві. Яго канцэнтрацыя ў розных выпадках вагалася ад 39 да 62 мілімоляў на літр, а ў норме паказчык не мусіць перавышаць двух мілімоляў на літр.

Некантрасная камп’ютарная тамаграфія галавы не выявіла ў жанчыны вострых унутрачарапных парушэнняў. Акрамя таго, абследаванне ў псіхіятраў-нарколагаў у розных бальніцах не пацвердзіла падазрэнняў пра алкагалізм.

Між тым з медыцынскай карты жанчыны вынікала, што цягам пяці папярэдніх гадоў у яе неаднаразова здараліся рэцыдывы інфекцыі мачавых дарог, праз гэта яна частымі курсамі прымала антыбіётыкі. Таксама пацыентка пакутавала на рэфлюксную хваробу.

У чым прычына стану, што нагадвае ап’яненне, медыкі здагадаліся толькі падчас яе сёмага наведвання хуткай. Менавіта тады канцэнтрацыя этанолу ў крыві хворай дасягнула 62 мілімоляў на літр, што ўжо лічыцца небяспечным для жыцця. Супаставіўшы ўсе факты пра стан хворай, доктар рэкамендаваў разгледзець магчымасць дыягназу «сіндром аўтабровара». Ён выпісаў жанчыне супрацьгрыбковы прэпарат і скіраваў на кансультацыю да гастраэнтэролага.

«Сіндром аўтабровара», таксама вядомы як сіндром ферментацыі кішачніка, — вельмі рэдкае захворванне, пры якім бактэрыі і грыбкі ў страўнікава-кішачным тракце ператвараюць у этанол цукар і іншыя вугляводы з ежы. Лячэнне прадугледжвае змяненне харчавання ў бок скарачэння спажывання вугляводаў, прыём супрацьгрыбковых сродкаў і прабіётыкі, якія павялічваюць колькасць карысных бактэрый у сістэме стрававання.

Гэтую схему і выкарысталі ў гастраэнтэралагічнай клініцы, у якой пацыентка кансультавалася. Лячэнне падзейнічала, хоць, каб сімптомы цалкам зніклі, хворай спатрэбіліся два курсы прэпаратаў і працяглая нізкавугляводная дыета. Акрамя гэтага, ёй прызначылі прабіётыкі для аднаўлення мікрафлоры кішачніка.

На думку канадскіх медыкаў, да «сіндрому аўтабровара» ў жанчыны прывяло спалучэнне генетычнай схільнасці і дысбіёзу кішачніка праз частае лячэнне антыбіётыкамі і іншымі медыкаментамі. Сёння пацыентка ўжо не прымае супрацьгрыбковых прэпаратаў, але праз рызыку рэцыдыву па-ранейшаму прытрымліваецца нізкавугляводнай дыеты. Таксама яна працягвае назірацца ў гастраэнтэролага і дыетолага.

Чытайце таксама