Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  2. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  3. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  4. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  5. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  6. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  7. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  8. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  9. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  10. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  11. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  12. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  13. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  16. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  17. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  18. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
Читать по-русски


У 2024-м Арына Сабаленка выйграла чатыры тытулы: на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, спаборніцтвах у Цынцынаці, US Open і турніры ва Ухані. Яна ўпершыню скончыць год у статусе першай ракеткі. Прызавыя Сабаленкі за кар’еру ўжо перавысілі 30 мільёнаў даляраў (да выліку падаткаў), якія яна зарабіла дзякуючы сваёй гульні на турнірах па ўсім свеце, а не ў выніку дзяржпадтрымкі ў Беларусі. Але пры ўсім пры гэтым Арына далёкая ад безумоўнай усенароднай любові. Адзін з паказчыкаў неадназначнага стаўлення да лідаркі рэйтынгу з боку часткі беларусаў — рэакцыя на навіны пра яе перамогі і паразы. Менавіта няўдачы Сабаленкі ўспрымаюцца многімі чытачамі «Люстэрка» радасна, а праз поспехі спартоўкі гэтыя людзі засмучаюцца. Чаму так адбываецца? Ці нармальна, што некаторыя беларусы заўзеюць супраць сваёй тэнісісткі, якая гуляе лепш за ўсіх у свеце? Пра гэта разважае псіхолаг і былы гулец нацыянальнай зборнай па валейболе Артур Удрыс.

Артур Удрыс

Псіхолаг. Скончыў Усходне-Еўрапейскі інстытут псіхааналізу па спецыяльнасці «псіхолаг». Вядзе свой тэлеграм-канал. У мінулым — прафесійны валейбаліст. Гуляў у камандах з Беларусі, Польшчы, Расіі, Паўднёвай Карэі, Кітая, Катара, Францыі, Грэцыі, Турцыі і Казахстана. Пасля выбараў-2020 адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную.

Было б дзіўна адмаўляць, што Сабаленка — выбітная спартоўка. Яна ўжо дабілася фактычна ўсяго і стала найлепшай у свеце. Да таго ж у тэнісе вельмі вялікая канкурэнцыя. Сёння з Арынай, напэўна, не параўнаецца ні адзін атлет з Беларусі што да рэгалій і папулярнасці — пры ўсёй павазе да прадстаўнікоў іншых відаў спорту.

Але для любові беларусаў статусу першай ракеткі недастаткова. Хутчэй, наадварот: гэты статус накладае на Сабаленку вялікія чаканні. У беларускім грамадстве існуе сур’ёзны раскол, які дзеліць яго на два палярныя лагеры: «змагары» і «лукашысты», дэмакраты і прыхільнікі аўтарытарнага рэжыму, праціўнікі вайны і прыхільнікі «СВА» (так у Расіі называюць агрэсіўную вайну супраць Украіны. — Заўв. рэд.). Нават нейтральных ці няўпэўненых часта аўтаматычна прылічаюць да аднаго з бакоў, грунтуючыся на простых прыкметах: эміграваў — значыць, апазіцыянер, застаўся — значыць, падтрымліваеш рэжым.

Праз гэтую палярызацыю ў грамадстве людзі хочуць ведаць, якой пазіцыі прытрымліваецца той ці іншы знакаміты беларус і беларуска, да ліку якіх, відавочна, адносіцца Арына. Але ў Сабаленкі няма выразнай пазіцыі: яна, здаецца, не падтрымлівае вайну, але і не асуджае тых, хто яе развязаў. На прэс-канферэнцыі кажа, што не падтрымлівае Лукашэнку «проста цяпер», а да гэтага падпісвае праўладны ліст і святкуе Новы год у кампаніі з палітыкам. Праз гэта многія беларусы адчуваюць з боку Сабаленкі нейкую двудушнасць, нават крывадушнасць. Цікава, што і прапагандысты мякка крытыкавалі тэнісістку за адмову паехаць на Алімпіяду, хоць раней нічога такога на адрас «сваіх» не казалі.

З іншага боку, Сабаленка — «тыповая спартоўка» ў негатыўным разуменні гэтага словазлучэння. Яе сацыяльныя сеткі стракацяць яркімі фатаграфіямі, танцамі і гламурным жыццём, але там няма меркавання на вострыя тэмы. Гэта характэрна для многіх атлетаў — большасць з іх не цікавіцца практычна нічым, акрамя спорту. Але ў нашых людзей гэта выклікае здзіўленне і расчараванне. Сабаленку нават неяк крытыкавалі ў сацсетках — якія танцы могуць быць у разгар вайны і рэпрэсій?

Арина Соболенко на турнире WTA Finals в Саудовской Аравии, 4 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Арына Сабаленка на турніры WTA Finals у Саудаўскай Аравіі, 4 лістапада 2024 года. Фота: Reuters

Хачу звярнуць увагу і на так званы эфект арэолу. Гэтае кагнітыўнае скажэнне апісваецца знакамітай фразай «таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім». Гэты эфект змушае нас успрымаць усе рысы асобы праз прызму адной, самай прыкметнай. Паспяховы спартовец падаецца нам харызматычным, але расчароўвае, калі не можа звязаць і двух словаў. Ад вядомага актора чакаюць дабрыні, але нас шакуе, калі ён трапляецца на здрадзе або наркотыках. Ад топавага бізнесоўца хочуць мудрасці, але засмучаюцца, калі ён аказваецца далёкі ад разумення іншых сфераў жыцця.

Праз гэта нам думаецца, што добры спартовец — яшчэ і добры чалавек. Акрамя таго, ад Сабаленкі ў сілу яе поспехаў у тэнісе больш чаканняў, чым ад шараговай спартоўкі. З гэтай жа прычыны беларусы калісьці хацелі пачуць выразную пазіцыю ад Дар'і Домрачавай, Вікторыі Азаранкі, Аляксандра Глеба… Але праўда можа быць іншай — яны могуць быць проста добрымі спартоўцамі.

Наогул заўзятары рэдка заўзеюць супраць сваіх. Я з такім не сутыкаўся за сваю кар’еру. Так, яны могуць крытыкаваць спартоўцаў, седзячы ля тэлевізара, абурацца памылкамі, быць незадаволенымі вынікамі. Але калі пачынаюцца спаборніцтвы, пытанне, за каго заўзець, не стаіць. Свае заўсёды падтрымліваюць сваіх. Каб чалавек стаў заўзець супраць суайчынніка, як гэта адбываецца ў выпадку з Сабаленкай, патрэбны сапраўды сур’ёзны стымул, напрыклад, асабістая непрыязнасць.

Здаецца, ад Арыны ўсе чагосьці чакалі. Адны — выразнай пазіцыі супраць вайны і гвалту пасля выбараў у Беларусі, іншыя — згоды з «палітыкай партыі». І ўсе засталіся расчараваныя — можа, за выключэннем тых, хто лічыць, што «спорт па-за палітыкай». Каб хоць трохі вярнуць падтрымку беларусаў, тэнісістцы трэба выразна выказацца. Але, падобна, гэтага не адбудзецца — добраахвотна Арына магла гэта зрабіць даўно, а на прэс-канферэнцыях ёй больш не задаюць нязручных пытанняў. Нядзіўна, што большасць яе прыхільнікаў, мяркуючы з каментароў у Instagram, размаўляе на англійскай і іспанскай мовах. Для іх няпэўнасць Сабаленкі не праблема, бо вайна і рэпрэсіі — далёка за межамі іх рэальнасці.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.