Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вядомы беларускі гурт, які патрабавалі забараніць прапагандысты, абвясціў пра развітальныя канцэрты
  2. В ISW назвали единственную реальную возможность для России победить в войне с Украиной
  3. Бондараву перамаглі: у Дудутках усё ж пройдзе папулярны летні фестываль, пра адмену якога прапагандыстка нядаўна адрапартавала
  4. На ферму прынялі замежнікаў за 3 тысячы рублёў. А колькі прапануюць трактарыстам па краіне
  5. Чыноўнікі прыдумалі чарговае падатковае новаўвядзенне
  6. Застаюцца апошнія дні, калі даляр такі танны? Прагноз па валютах
  7. Лукашэнка павіншаваў народ, які тысячу гадоў «упарта змагаўся за сваю дзяржаўнасць». Сам ён не раз злаваў улады гэтай краіны
  8. БРЦ нашел компанию, которая заваливает российский рынок санкционной люксовой одеждой. В этой схеме есть след «кошельков» Лукашенко
  9. Мытнікі напярэдадні сезона адпачынкаў папярэдзілі пра просты спосаб атрымаць «адміністратыўку» ці «крыміналку» падчас перасячэння мяжы
  10. ГУБАЗ прыгразіў пазбаўленнем волі коміку Усовічу, які прыехаў у Беларусь
  11. Лукашэнка падпісаў указ пра аўтастаянкі і паркоўкі
  12. Стала вядомае імя трэцяга беларуса, абвешчанага Інтэрпалам у вышук праз прымусовую пасадку самалёта Ryanair
  13. «Гэта было абсалютна нечакана». У Гродзенскай вобласці дэпутат скончыў жыццё самагубствам
Читать по-русски


/

Дэпутат Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў і кіраўнік ААТ «Прынёманскі» 62-гадовы Іван Ярмац памёр крыху больш за месяц таму — 25 красавіка. Пра гэта ў некралогу, размешчаным у папяровай версіі выдання, напісала навагрудская раённая газета «Новае жыццё» (менавіта гэты рэгіён прадстаўляў у абласным цэнтры чыноўнік). Аднак прычыны смерці ў матэрыяле агучаныя не былі. Як стала вядома «Люстэрку» ад уласнай крыніцы, дэпутат здзейсніў самагубства — гэтую інфармацыю нам потым пацвердзілі мясцовыя ўлады.

Депутат Гродненского облисполкома Иван Ярмоц. Новогрудский район, Гродненская область, 5 марта 2025 года. Фото: novgazeta.by
Дэпутат Гродзенскага аблвыканкама Іван Ярмац. Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, сакавік 2025 года. Фота: novgazeta.by

— Даведаліся пра гэта тыдзень таму, — расказаў наш суразмоўца. — Усе ў шоку, што Іван Мікалаевіч скончыў жыццё самагубствам. Такі быў пазітыўны чалавек, аптыміст.

Пацвердзілі гэтую інфармацыю і ў Гродзенскім абласным савеце дэпутатаў. Туды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як занепакоеная грамадзянка, каб даведацца, хто будзе замест яго.

— Пакуль гэтае пытанне будзе закрывацца Навагрудскім раённым саветам дэпутатаў. Трэба будзе запісвацца да старшыні, яна будзе закрываць пытанні замест яго, — адзначылі ў савеце.

— Ці праўда, што ён нібыта скончыў жыццё самагубствам? Гэта сапраўды так?

— Ёсць такое.

— А не ведаеце прычыны?

— Не ведаем. Самі ў шоку, шчыра кажучы, бо гэта было абсалютна нечакана. Не ведаем, як там усё насамрэч было, але, на жаль, гэта праўда.

Некролог по поводу смерти Ивана Ярмоца в районной газете "Новае жыццё". Скриншот: номер за 3 мая 2025 года
Некралог Івану Ярмацу ў раённай газеце «Новае жыццё». Скрыншот: нумар за 3 траўня 2025 года

Дэпутатам Іван Ярмац стаў у 2023 годзе ад Шчорсаўскай выбарчай акругі № 44, у якую ўваходзіць сем сельсаветаў Навагрудскага раёна і яшчэ два сельсаветы Лідскага раёна. Яго вылучалі ад калектыву сельскагаспадарчай арганізацыі, якой ён кіраваў, сам мужчына — беспартыйны. «Канкурэнткай» была начальніца аддзела ідэалогіі Навагрудскага райвыканкама, жанчыну вылучалі ад «Белай Русі».

Сам дэпутат — ураджэнец вёскі Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Па спецыяльнасці ён аграном, вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, а да гэтага — у Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. З 1985 года ён працаваў у аграрнай сферы Навагрудчыны: узначальваў калгас «Вераскова», потым стаў намеснікам старшыні СВК «Прынёманскі».

З 2007 да 2020 года быў старшынёй Любчанскага сельвыканкама Навагрудскага раёна.

А з 13 жніўня 2020-га стаў дырэктарам усё таго ж СВК «Прынёманскі», што ў пасёлку Любча. Прадпрыемства даволі буйное: мяркуючы са звестак сэрвісу kartoteka.by, станам на 2025 год у ім працавала 620 чалавек.

У Беларусі дзейнічаюць цэнтры экстраннай псіхалагічнай дапамогі. Калі вы трапілі ў крызісную сітуацыю, калі ласка, звярніцеся па наступных нумарах:

  • Рэспубліканская «Дзіцячая тэлефонная лінія» 8801−100−1611 (кругласутачна);
  • Тэлефон даверу РНПЦ псіхічнага здароўя +375 17 272−21−67 (панядзелак-пятніца — з 9.00 да 15.00);
  • Брэсцкая вобласць +375 162 51 10 13 (кругласутачна);
  • Віцебская вобласць +375 212 61-60-60 (кругласутачна);
  • Гомельская вобласць +375 232 31-51-61 (кругласутачна);
  • Гродзенская вобласць +375 152 39-83-31 або +375 152 39-83-28 (кругласутачна);
  • Мінск, для дарослых: +375 17 352−44−44 або +375 17 304−43−70 (кругласутачна), для дзяцей і падлеткаў: +375 17 263−03−03 (кругласутачна);
  • Мінская вобласць +375 17 270−24−01 або +375 29 899−04−01 (кругласутачна);
  • Магілёўская вобласць +375 222 71-11-61 (кругласутачна).