Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  2. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  3. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  4. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  5. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  6. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  7. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  8. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  9. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  10. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  11. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  12. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  13. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  14. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  15. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  16. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  17. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
Читать по-русски


Адразу дзве кампаніі з беларускім капіталам упершыню ўключаныя ў топ-500 найбуйнейшых кампаній Польшчы, які штогод складае аўтарытэтнае выданне Rzeczpospolita. Абедзве належаць аселым у суседняй краіне выхадцам з Брэста, братам Уладзіміру і Максіму Стаецкім. У 2022 годзе яны выйшлі з бізнесу ў Расіі, Беларусі і Казахстане. Але здолелі кампенсаваць страту некалі ключавога рэгіёна нарошчваннем продажаў у Еўропе.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Гаворка пра кампаніі E100 International Trade sp. z o. o. і E100 Power Max sp. z o. o. Першая ў топе займае 158-е месца па выручцы ад продажаў у 2023 годзе, а другая — 488-е. Іх выручка — 2 млн 983 тысячы і 702,3 тысячы злотых адпаведна (па курсе Нацбанка Беларусі на 28 чэрвеня гэта 2 млн 340,8 тысячы і 551,1 тысячы беларускіх рублёў адпаведна).

Што вядома пра братоў Стаецкіх і з чым звязаны іх бізнес?

Браты Уладзімір і Максім Стаецкія — сыны вядомага брэсцкага прадпрымальніка і мецэната, ганаровага консула Францыі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях Леаніда Стаецкага, які памёр у 2020 годзе.

У канцы 1990-х браты самастойна стартавалі ў бізнесе, стварыўшы клуб дапамогі на дарогах. З яго вырас адзін з найбуйнейшых у Еўропе аператараў сістэм безнаяўных разлікаў у транспартна-лагістычнай галіне — група кампаній Е100.

У 2005 годзе Уладзімір Стаецкі і яго брат Максім увялі ў абарачэнне паліўную карту Е100. У 2006-м стартаваў іх праект па дарожных зборах. Сёння карта Е100, якая працуе на ўласнай працэсінгавай платформе, дазваляе ажыццяўляць безнаяўныя разлікі за поўны спектр паслуг у рамках міжнародных і рэгіянальных перавозак. Для юрыдычных асоб спрашчаецца ўлік выдаткаў і вяртанне ПДВ. Кіроўцы, якія плацяць ёю за паліва, СТА, паркінгі, мыйкі, канвоі, паромы і дарожныя зборы, атрымліваюць зніжкі і бонусы. Прымаецца карта Е100 прыкладна на 14 тыс. аўтазаправачных комплексаў у 33 краінах Еўропы.

Некалькі сотняў з гэтых АЗС — гэта ўласныя і партнёрскія АЗС, якія працуюць у многіх краінах Еўропы пад брэндам Power Max. Братам належаць таксама кампаніі, якія займаюцца фінансавымі паслугамі і нерухомасцю. З сярэдзіны 2010-х гэты бізнес кіруецца з Варшавы, дзе знаходзіцца галаўны офіс групы кампаній Е100.

Да 2022 года адным з ключавых рынкаў для групы кампаній Е100 была Расія. Але праз уварванне ва Украіну было прынятае рашэнне пакінуць гэты рынак. Актывы ў Расіі, а таксама ў Беларусі і Казахстане былі прададзеныя мясцоваму менеджменту. Апошні правёў рэбрэндынг і цяпер працуе ў Расіі, Беларусі, Цэнтральнай Азіі, Закаўказзі і Турцыі пад брэндам E1 CARD.

У 2022 годзе браты Стаецкія таксама выйшлі з капіталу брэсцкай IT-кампаніі «Еўразійская працэсінгавая кампанія». Яна больш чым дзесяць гадоў адказвала ў структуры бізнесу за распрацоўку і падтрымку працэсінгавай платформы і прадуктаў.

У топ-100 паспяховых бізнесоўцаў Беларусі, складзеным па выніках 2023 года, Уладзімір Стаецкі заняў шостае месца. Яго брат Максім быў на 56-м. Рэструктурызацыя бізнесу не магла не адбіцца на фінансавых паказчыках кампаній групы ў 2023 годзе. Хоць бізнесоўцы справіліся з выклікамі.

Чытайце таксама