Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Брянской и Курской областях РФ ЧП на железной дороге — рухнули мосты, есть погибшие и пострадавшие
  2. Украина поставила на вооружение автономный дрон с искусственным интеллектом. Что о нем известно
  3. «Пари Сен-Жермен» разгромил «Интер» в финале Лиги чемпионов
  4. Чиновники бросились тушить «пожар» на рынке труда — от Лукашенко до главы МВД. Но он активно продолжает разгораться
  5. «Нараджай наступнага — будзе нармальны». Як навукоўцы, дактары і фармкампаніі аднойчы скалечылі і забілі дзясяткі тысяч дзяцей
  6. «Сможет ли Лукашенко, давший им силу, удерживать их, покажет время». Экономист — о рисках из-за «отжима» бизнеса силовиками и чиновниками
  7. Россия тянет с мирными переговорами, пока ее армия продвигается вглубь Украины — эксперты
  8. Как отличаются пенсии беларусов — посмотрели
  9. Милиция снова пригрозила населению «административкой» — вплоть до ареста. Из-за чего на этот раз
  10. Пашпарт — сімвал, Кавалеўскі не мае рацыі. Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Франкам Вячоркам пра тое, што будзе са шматпакутным дакументам
  11. Что известно об экс-преподавателе БНТУ, который умер во время задержания прямо в университете
Читать по-русски


/

Фатограф Іван Мішчук, які пераехаў у Польшчу па гуманітарнай візе і пачаў здымаць мерапрыемствы беларусаў, якія з’ехалі, у Варшаве, у лютым 2021-га атрымаў беларускі пашпарт прыкрыцця на імя Івана Мішына, сцвярджае «Наша Ніва».

Иван Мишин (слева) и Иван Мищук (справа). Фото из АИС «Паспорт»
Іван Мішын (злева) і Іван Мішчук (справа). Фота з АІС «Пашпарт»

Івану 42 гады. Сам ён родам з расійскага Уладзівастока. Дзяцінства правёў у вайсковым гарадку Кобрына, дзе яго бацька, авіятар Валерый Мішчук, атрымаў кватэру.

У 2007 годзе Іван скончыў кобрынскае ПТВ і пайшоў працаваць па рабочай спецыяльнасці на фабрыку цацак «Палессе». У 2010 годзе ён чатыры гады прапрацаваў у кампаніі па вытворчасці стужак «Флексапак-Пол». У тым жа 2010 годзе адкрыў ІП з відам дзейнасці «Іншая дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай», якое прапрацавала пяць гадоў.

Чым Іван займаўся далей — незразумела, працоўных запісаў у даступных журналістам базах няма. Але прыкладна з 2014 года ў яго з’явілася хобі — фатаграфія.

Іван Мішчук не вельмі часта, але здымаў вяселлі. За 10 гадоў у яго партфоліа «ВКонтакте» можна налічыць з тузін знятых аматарскіх фотасесій і любоўных відэагісторый.

Новая старонка жыцця Івана пачалася 5 лютага 2021 года, калі, у дадатак да асноўнага пашпарта на імя Івана Валер’евіча Мішчука, вясельны фатограф атрымаў дакумент аператыўнага прыкрыцця на імя Івана Валер’евіча Мішына, піша «Наша Ніва».

Неяіснае альтэр-эга Мішчука прапісанае ў Кобрыне па адным адрасе з яшчэ адной няіснай асобай — Сяргеем Ільічом Чыжом (сапраўдныя імя і прозвішча — Сяргей Сыч).

Пасля атрымання дакументаў прыкрыцця Мішчук пераехаў у Польшчу і з чыстага аркуша пачаў весці свае сацыяльныя сеткі.

Пачынаючы з кастрычніка 2021 года, Мішчук са свайго тэлеграм-акаўнта @IvanPhoto стаў актыўна ўдзельнічаць у публічных чатах беларускай дыяспары. 22 кастрычніка 2021 года ён напісаў кіраўніку Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Яўгену Бураму і прапанаваў свае паслугі рэпартажнага фатографа на бізнес-форуме ў Варшаве.

На мерапрыемства Мішчука ўсё ж запрасілі. Ганарару за здымку ён не прасіў.

Удзел у бізнес-форуме стаў для Мішчука пунктам уваходу ў колы дэмакратычных актывістаў, дзеячаў і палітыкаў. Ён з многімі пазнаёміўся, прапаноўваючы свае паслугі ў якасці рэпартажнага і індывідуальнага фатографа.

У далейшым Мішчук неаднаразова фатаграфаваў мерапрыемствы, арганізаваныя ABBA. Таксама ён актыўна здымаў — і працягвае здымаць — рускамоўныя квізы ў Польшчы і мерапрыемствы ўкраінскай і беларускай дыяспары. У яго аб’ектыў траплялі дэмакратычныя актывісты, якія наведваюць такія івэнты, а таксама іх сябры, што ездзяць у Беларусь.

Адкрытая праца з апазіцыяй, публічныя паведамленні і фотаздымкі не перашкаджалі Мішчуку ездзіць у Беларусь. Новы 2022 год ён сустракаў у Кобрыне, выехаўшы з Варшавы 20 снежня і вярнуўшыся 9 студзеня.

На якой падставе Мішчук-Мішын атрымаў сваю першую візу, «Наша Ніва» не ведае. Другі раз Мішчук прыехаў у Польшчу ўжо па «гуманітарцы». Што стала падставай для яе выдачы, невядома. Як удакладняе «Наша Ніва», Мішчук ніколі не меў «палітычных» адміністрацыйных пратаколаў ці крымінальных справаў. Няма ніякіх сведчанняў, што ён хоць неяк удзельнічаў у падзеях 2020 года.

Іван Мішчук забраў увагу «контрразведчыкаў» BYPOL як мінімум у другой палове 2023 года. Тады кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў, які таксама трапіў у кадр фатографа, папярэдзіў пра наяўнасць дакументаў прыкрыцця ў Мішчука-Мішына «Кіберпартызан», Яўгена Бурага, а таксама Офіс Ціханоўскай.

Такое «абмежаванае выкрыццё» хоць і закрыла фатографу дарогу ў некаторыя колы, не мела рэальных практычных наступстваў. Іван Мішчук-Мішын дагэтуль знаходзіцца ў Польшчы і здымае экспатаў разам са сваёй жонкай Юліяй, актыўна знаёміцца з мігрантамі ў чатах.

Так, напрыклад, Мішчук фатаграфаваў Дзень Волі — 2023 у Варшаве.

«Наша Ніва» звязалася з Мішчуком. У гутарцы з журналістам ён пацвердзіў, што здымае «івэнты забаўляльнага ці бізнес-характару», на пытанне пра пашпарт прыкрыцця ён адказаў:

«У вас памылковая інфармацыя».

Пасля гэтага Мішчук перастаў адказваць на паведамленні.

Пашпарт прыкрыцця, выдадзены на імя Івана Мішына, падчас праверкі на сайце беларускага МУС 24 траўня 2025 года адлюстроўваўся як «актыўны».

Чытайце таксама