Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия тянет с мирными переговорами, пока ее армия продвигается вглубь Украины — эксперты
  2. Как отличаются пенсии беларусов — посмотрели
  3. «Сможет ли Лукашенко, давший им силу, удерживать их, покажет время». Экономист — о рисках из-за «отжима» бизнеса силовиками и чиновниками
  4. Что известно об экс-преподавателе БНТУ, который умер во время задержания прямо в университете
  5. Пашпарт — сімвал, Кавалеўскі не мае рацыі. Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Франкам Вячоркам пра тое, што будзе са шматпакутным дакументам
  6. В Брянской и Курской областях РФ ЧП на железной дороге — рухнули мосты, есть погибшие и пострадавшие
  7. Украина поставила на вооружение автономный дрон с искусственным интеллектом. Что о нем известно
  8. «Пари Сен-Жермен» разгромил «Интер» в финале Лиги чемпионов
  9. Милиция снова пригрозила населению «административкой» — вплоть до ареста. Из-за чего на этот раз
  10. Чиновники бросились тушить «пожар» на рынке труда — от Лукашенко до главы МВД. Но он активно продолжает разгораться
  11. «Нараджай наступнага — будзе нармальны». Як навукоўцы, дактары і фармкампаніі аднойчы скалечылі і забілі дзясяткі тысяч дзяцей
Читать по-русски


/

У Беларусі галечы няма, а шматдзетныя сем'і атрымліваюць дапамогу, але часам «няправільна» яе выдаткоўваюць — напрыклад, купляюць вялікі тэлевізар замест кніг для дзяцей. Такое меркаванне ў эфіры дзяржтэлеканала СТБ выказала намесніца начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

На думку прадстаўніцы Мінадукацыі, «у Рэспубліцы Беларусь ужо галечы як такой няма»:

— У нас гэты ўзровень дастатку ў сем’ях нармальны, здавальняючы, скажам так. Калі ёсць магчымасць, бацькі працуюць, то яны атрымліваюць заработную плату. А калі гэтая сям’я мае траіх і больш дзяцей, яны атрымліваюць яшчэ і дапамогу ад дзяржавы ў падтрымку на ўтрыманне дзяцей, — заявіла Сімакова.

У той жа час чыноўніца панаракала, што «часам бацькі няправільна гэтыя сродкі выкарыстоўваюць», дакладней, «выкарыстоўваюць іх не па прызначэнні» — напрыклад, купляюць алкаголь. А вось «кніжкі, цацкі, на жаль, не заўсёды ёсць у такіх сем’ях».

— Хочаце, раскажу анекдот? Усе, напэўна, яго ведаюць. Вялікі тэлевізар на ўсю сцяну. Гэта бывае такое, бо бацькі, атрымліваючы на нараджэнне дзіцяці гэтую дапамогу, некаторыя ідуць і купляюць вялізны тэлевізар і вешаюць яго на сцяну. Гэта лічыцца прыкметай таго, што ў беднай сям'і вялікі тэлевізар, а ў добрай сям'і вялікая бібліятэка, — дадала Сімакова.

Насамрэч гэта не анекдот, а цытата амерыканскага спецыяліста па сеткавым маркетынгу Зіга Зіглара. Цалкам яна гучыць так: «У багатых людзей маленькія тэлевізары і вялікія бібліятэкі, а ў бедных — маленькія бібліятэкі і вялікія тэлевізары».

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка заклікаў «сур'ёзна прадумаць» сістэму льгот «аж да матэрыяльнай дапамогі шматдзетным і гэтак далей».

— Не сакрэт, што ў нас шмат сем’яў шматдзетных, каго наогул да рубля падпускаць нельга. І гэтыя грошы да дзяцей не даходзяць: іх прапіваюць ці яшчэ неяк. Таму трэба выпрацаваць сістэму, каб, падтрымліваючы шматдзетных (а мы будзем іх падтрымліваць, гэта пытанне нумар адзін для нас, і па жыллі, і гэтак далей), паставіць бар’ер і крытэры, як данесці грошы да дзяцей, — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Нам трэба вельмі акуратна, нефармальна ставіцца да гэтых пытанняў. Каб грошы атрымлівалі тыя, каму яны прызначаныя», — дадаў палітык.

Чытайце таксама