Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что это было? Четыре версии того, как упавший во дворе беспилотник мог попасть в Минск
  2. «Знішчаная ўнутраная IT-інфраструктура». Кіберпартызаны і Silent Crow заявілі пра сваю датычнасць да збояў «Аэрафлота»
  3. «Усе прачнуліся, ноч выйшла жахлівая». У Фрунзенскім раёне Мінска ў дом урэзаўся беспілотнік
  4. Мощнейшее землетрясение у берегов Камчатки вызвало цунами: эвакуации в Японии, на Гавайях и по всему Тихоокеанскому региону
  5. Москва формирует образ «одиночной войны с Западом» ради поддержки агрессии — ISW
  6. Гомельскія міліцыянты выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў
  7. «Гендиректор Аэрофлота не менял пароль с 2022 года». «Киберпартизаны» рассказали, как взломали «Аэрофлот»
  8. У сеціве з'явілася інфармацыя пра маньяка ў Светлагорску, які згвалціў дзвюх дзяўчат. Міліцыя і медыкі пракаментавалі
  9. «Это игра в две стороны». Спросили «Киберпартизан», что удивило в системах «Аэрофлота» и что будет с данными пассажиров
  10. У Мінску банкрутуе кампанія, якая прапрацавала ўсяго тыдзень
  11. СК: Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, быў нашпігаваны трацілам і вялікай колькасцю паражальных элементаў. Апублікаванае відэа падзення дрона
  12. Літоўскія вайскоўцы: Самая верагодная версія — дрон, які прыляцеў з боку Беларусі, быў дэзарыентаваны ўкраінскай СПА
  13. Як «ударны дрон» змог даляцець да сталіцы і чаму вайскоўцы не збілі яго раней? Спыталі ў экспертаў
  14. «Гранаты откидывал назад в милицию». Беларус четыре года прятался от силовиков, попался, но смог покинуть страну — вот его история
  15. Подтверждение словам Слюнькина двухлетней давности. Послы Беларуси в других странах сделали совместное фото — вот сколько там женщин
  16. «Полностью поднимайте все материалы». Глава МВД поручил пересмотреть и ужесточить часть решений о нарушениях ПДД — о чем речь
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Паўла Лібера і ўдзельнікаў інтэрактыўнай платформы «Новая Беларусь», паведамілі ў Следчым камітэце. Там заявілі, што выявілі больш за 1000 карыстальнікаў платформы.

Интерфейс приложения "Новая Беларусь". Коллаж иллюстраций с сайта play.google.com
Інтэрфейс праграмы «Новая Беларусь». Калаж ілюстрацый з сайта play.google.com

Як паведамілі ў СК, «расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да ўдзельнікаў і кіраўніка экстрэмісцкага фарміравання Паўла Лібера, аб’яднаных інтэрактыўнай платформай „Новая Беларусь“».

З пачатку гэтага года мабільная праграма «Новая Беларусь» называецца SVAE.

«Супрацьпраўная дзейнасць удзельнікаў фарміравання, у тым ліку актыўных карыстальнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, была спыненая праваахоўнымі органамі», — заявілі ў СК.

Там дадалі, што ў ведамства ёсць інфармацыя пра «структуру экстрэмісцкага фарміравання, яго ўдзельнікаў, кіраўнікоў, мэты і матывы функцыянавання».

«Ёсць дакладная інфармацыя ў дачыненні да больш чым 1000 карыстальнікаў, якія прайшлі рэгістрацыю ў праграме „Новая Беларусь“ і ўключаных у яе склад іншых сэрвісаў, — расказалі ў СК. — У рамках расследавання крымінальнай справы ўдзельнікам экстрэмісцкага фарміравання, у залежнасці ад ступені ўдзелу ў здзяйсненні злачынства, выстаўленыя абвінавачанні, асобныя — заключаныя пад варту».

Нагадаем, 19 траўня блогер Сяргей Пятрухін апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа ад нейкага Аляксея Бурбіцкага, які прадставіўся былым супрацоўнікам праекта «Новая Беларусь». Ён заявіў, што праграму нібыта ўзламалі, а звесткі карыстальнікаў выцеклі ў сеціва. Між тым Павел Лібер у каментары «Люстэрку» заявіў, што гэты малады чалавек з імі не працаваў.

А 23 траўня ў рэдакцыю «Люстэрка» пачалі прыходзіць паведамленні пра нібыта ператрусы, звязаныя з праграмай «Новая Беларусь». Людзі, якія прадстаўляліся відавочцамі, расказвалі, што да іх знаёмых прыйшлі сілавікі, праверылі тэлефоны і знайшлі ў іх праграму, якую стварыў Павел Лібер, пасля чаго іх затрымалі. Але гэтыя гісторыі выглядалі падазрона і выклікалі шмат пытанняў.