Опубликовано 1 лютага 2023 у 13.23
Адрес в интернете: https://by-zerkalo-page.space/news/life/31685.html    

Каліноўцы ўзялі ў палон байцоў ПВК Вагнера, хочуць абмяняць іх на сваіх пабрацімаў

Байцы палка Каліноўскага ўзялі ў палон двух наймітаў ПВК Вагнера. Адпаведнае відэа размешчанае ў афіцыйным тэлеграм-канале палка.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

Двое палонных расказваюць, што іх завербавалі ў калоніі, ва Украіне яны ваююць каля двух месяцаў. Мужчыны пацвярджаюць, што ў палоне з імі абыходзяцца нармальна.

На відэа прадстаўнік палка заклікаў тых, хто збіраецца ісці ваяваць ва Украіну, каб зняць з сябе судзімасць, здавацца ў палон байцам палка Каліноўскага, «якія дзейнічаюць амаль па ўсіх франтах», гарантаваўшы ім «нармальнае чалавечае стаўленне, аказанне медыцынскай дапамогі і выкананне ўсіх правоў».

У канцы роліка палонныя вагнераўцы просяць расійскае камандаванне абмяняць іх на байцоў палка Каліноўскага, якія знаходзяцца ў расійскім палоне.

Нагадаем, у канцы чэрвеня падчас баёў пад Лісічанскам у палон трапілі два беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага. Гэта Ян Дзюрбейка (пазыўны — Тромблі) і Сяргей Дягцеў (пазыўны — Клешч).

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO