Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


У Мінску 11 траўня абвясцілі прысуд палітзняволенаму заснавальніку крамы нацыянальнай сімволікі Symbal.by Паўлу Белавусу, які абвінавачваўся па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, перадае БЕЛТА.

Відэа: MLYN.by

Паўла прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да захопу дзяржаўнай улады і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем. Суд прызначыў яму 13 гадоў пазбаўлення волі.

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Для дапамогі сям'і Паўла на платформе BYSOL адкрыты збор сродкаў.

Нагадаем, што, паводле следства, Павел Белавус «цягам дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасць, скіраваную на змену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Дзяржабвінаваўца раней запэўніваў, што «ў 2011 годзе абвінавачаны для пошуку аднадумцаў пачаў трансляваць патрэбную яму інфармацыю ў масы».

«Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх была змена дзяржаўнай улады ў Беларусі. Абвінавачаны зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і заснаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю (крама па анлайн- і афлайн-продажы тавараў), пасля чаго пачаў праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы», — цытавала БЕЛТА дзяржабвінаваўцу Паско.

Следства прыйшло да высновы, што Павел Белавус падпісаў не менш за 12 дамоваў з рознымі замежнымі прадстаўнікамі і кампаніямі і «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да радзімы».

«Сваімі злачыннымі дзеяннямі Павел Белавус цягам дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы. За гэта ён атрымаў ад замежных спонсараў больш за 150 тысяч даляраў, 50 тысяч еўра і 40 тысяч злотых. На хвалі пратэснага руху ў 2020 годзе фігурант выйшаў на новы ўзровень. Распрацаваўшы інфармацыйную прадукцыю, у тым ліку фота і відэа, ён рыхтаваў грамадзян да ажыццяўлення самых радыкальных дзеянняў. У некаторых памятках змяшчалася інфармацыя пра выплату ганарару за ўдзел у вулічных беспарадках. Акрамя гэтага, ён знаходзіўся ў назіральнай радзе і браў удзел у кіраўніцтве экстрэмісцкага фармавання „Беларуская Рада Культуры“», — запэўнівала БЕЛТА.

Нагадаем, стваральніка Symbal.by і Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Затым яго тройчы судзілі па «адміністрацыйцы», а пазней перавялі ў СІЗА ўжо па крымінальнай справе.