Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


У кыргызскай вёсцы Дзмітрыеўка раніцай 17 траўня сілавікі правялі аперацыю па затрыманні тэрарыста. Зладзілі перастрэлку, пачаўся пажар. Пры гэтым пацярпелі турысты, якія жылі побач, у тым ліку беларускі блогер і падарожнік Юрый Дрозд: уся іх маёмасць цалкам згарэла. Пра гэтую гісторыю ён расказаў у сябе ў TikTok.

@name_jura_drozd

жив и здоров. хочу проложить путешествие, поэтому начинаю копить на новый рюкзак, палатку и спальный мешок. поддержать можно через донат на kaspi 44оо_4зо2_7з29_787б и баланс мегаком 99б-554-ll-O8−9l

♬ Crystal Bridge — I Am Waiting for You Last Summer

Інцыдэнт адбыўся 17 траўня ў вёсцы Дзмітрыеўка, за 30 кіламетраў ад Бішкека — сталіцы Кыргызстана, піша 24.kg. Раніцай мясцовы спецназ праводзіў там спецаперацыю па затрыманні ўзброенага тэрарыста. Пачалася перастрэлка, злачынец быў забіты, пацярпелі і два сілавікі.

Загінулы за некалькі дзён да здарэння зняў палову дома ў жыхароў Дзмітрыеўкі. А ў другой палове яшчэ раней пасяліліся турысты з Беларусі, Расіі і Францыі: усяго на момант пачатку аперацыі там знаходзіліся 13 чалавек. Падчас перастрэлкі яны не былі параненыя, але ўся іх маёмасць згарэла ў пажары.

У гэтай кампаніі быў беларускі блогер і падарожнік Юрый Дрозд. Як ён расказаў у сацсетках, прыгода пачалася, а 6 гадзіне раніцы — турыстаў пабудзілі людзі ў цывільным і папрасілі на выхад. Усе рэчы пры гэтым давялося пакінуць унутры.

— Я выскачыў басанож і дзякуй богу, што ўзяў смартфон — у іншых і смартфона не было, — кажа Юрый.

@name_jura_drozd

моё самое страшное утро. все личные вещи сгорели от пажара во время захвата плохих соседей

♬ оригинальный звук — Travel-Бoмж 🇧 Юра Дрозд

Замежнікаў адвялі далей, у гэты час прыехалі бронетранспарцёры са спецназам, і завязалася доўгая перастрэлка. Мужчына, які знаходзіўся ўнутры, са словаў беларуса, выкрыкваў ісламісцкія лозунгі.

Нарэшце сілавікі пачалі кідаць гранаты, і дом загарэўся. Пажар знішчыў усю маёмасць турыстаў — рэчы, дакументы, грошы і банкаўскія карткі.

Улады адвезлі пагарэльцаў у суседні горад Кант і пасялілі ў інтэрнаце. Паводле Юрыя, ім таксама дапамагаюць мясцовыя жыхары — прыносяць вопратку.

Падарожнік ужо звязаўся з беларускай амбасадай — яму паабяцалі паспрыяць з аднаўленнем дакументаў.

А яшчэ ён збірае данаты на новы заплечнік, палатку і спальны мяшок — дапамагчы яму можна праз звесткі, якія ён падаў у сваім акаўнце.

Встреча местных властей с пострадавшими туристами. Фото пресс-службы администрации Иссык-Атинского района
Сустрэча мясцовых уладаў з пацярпелымі турыстамі. Фота прэс-службы адміністрацыі Ісык-Ацінскага раёна