Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  2. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  3. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  4. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  5. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  6. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  7. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  8. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  9. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  10. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  11. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  12. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  13. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  14. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  15. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  16. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сваю доўгую адсутнасць на публіцы. Ён паведаміў, што ў яго была адэнавірусная інфекцыя.

Александр Лукашенко на параде в Москве 9 мая 2023 года. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка на парадзе ў Маскве 9 траўня 2023 года. Фота: Reuters

«Калі нехта думае, што я паміраць сабраўся, супакойцеся. Супакойцеся. Гэта не больш чым пустыя развагі ў мэсэнджарах і тэлеграм-каналах. Адэнавірус ці што там было? Адэнавірус», — расказаў Лукашэнка.

Паводле ягоных словаў, прайсці лячэнне ў яго не атрымлівалася праз напружаны графік, а так інфекцыя «лечыцца тры дні».

«Але паколькі ў мяне не было магчымасці лячыцца, то ў Маскву, то ў Ленінград, то суботнікі, то ў Гродна папёр ты мяне на плошчу абдымацца з гэтымі дзяўчатамі, то ў Гомель да Крупко — усё гэта назбіралася», — сказаў ён, звяртаючыся да губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка.

«Таму паміраць я не збіраюся, хлопцы і дзяўчаты. Вы яшчэ будзеце мучыцца са мной вельмі доўга», — падсумаваў ён.

Адэнавірусная інфекцыя — група інфекцыйных захворванняў чалавека, узбуджальнікам якіх з’яўляюцца адэнавірусы. Яны адносяцца да групы вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ) і характарызуюцца паражэннем слізістых абалонак верхніх дыхальных шляхоў, кан’юнктываў, лімфоіднай тканкі.

Нагадаем, пасля таго як 9 траўня стала заўважна, што Аляксандр Лукашэнка мае праблемы са здароўем, больш чым пяць дзён ягонае атачэнне старанна хавала стан палітыка, сам ён на публіцы не паказваўся, што нарадзіла мноства пытанняў. На шосты дзень, 15 траўня, Лукашэнку ўсё ж паказалі — з відавочнымі прыкметамі ўсё яшчэ не вырашаных праблем са здароўем.

Дэпутат расійскай Дзярждумы заявіў, што Лукашэнка хварэе, але не сказаў на што. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка паведаміў, што, паводле інфармацыі НАУ, у палітыка інфекцыйна-алергічны міякардыт.