Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


У канцы красавіка стала вядома, што Шры-Ланка, якая набірае папулярнасць у беларускіх турыстаў, мяняе парадак выдачы віз, пры гэтым іх кошт значна вырас. Аднак неўзабаве ўлады краіны перадумалі і вярнулі танейшыя візы, піша тэлеграм-канал «Собирай рюкзак».

Шры-Ланка. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Уведзеныя нядаўна правілы меркавалі, што ўсе замежнікі, якія заязджаюць у Шры-Ланку пасля 1 траўня 2024 года і для якіх не дзейнічае бязвізавы рэжым (у тым ліку беларусы), павінныя загадзя атрымліваць электронную візу праз сайт візавага цэнтра VFS Global.

Замест 30-дзённай увялі самую кароткую даступную візу тэрмінам 6 месяцаў, можна было таксама папрасіць візу на год, 2, 5 або 10 гадоў. Аднак пры гэтым кошт дакумента таксама павялічыўся: для беларусаў самая танная ланкійская віза пачала каштаваць 100,77 даляра, то-бок у два разы даражэй, чым раней.

Ужо праз тыдзень пасля ўступлення зменаў у сілу ўлады Шры-Ланкі перадумалі і вярнулі магчымасць атрымаць візу на 30 дзён па старым кошце — 50 даляраў: высветлілася, што з новым раскладам віза Шры-Ланкі атрымлівалася самай дарагой з усіх краін Азіі, дзе за візы спаганяюць у два-тры разы меншы збор ці ён адсутнічае наогул.

Таксама прапанавана пачаць разбіральніцтва з нагоды немалых памераў сэрвісных збораў візавага цэнтра (ВЦ) VFS Global, праз платформу якога цяпер трэба афармляць e-Visa.

Такім чынам, на сайце візавага цэнтра зноў з’явілася катэгорыя візы ў Шры-Ланку на 30 дзён — 30 Days Single entry Visa, у тым ліку для грамадзян Беларусі.

Выніковы кошт візы на фінальным этапе аплаты — 50 даляраў (з іх 40 даляраў — кошт самой візы і 10 даляраў — сэрвісны збор ВЦ), дадатковай камісіі аплатнай сістэмы няма.

Па-ранейшаму даступныя для афармлення астатнія катэгорыі віз — ад 6 месяцаў да 10 гадоў.

Таксама ёсць інфармацыя, што 30-дзённую візу (і астатнія катэгорыі) можна атрымаць па прылёце ў Шры-Ланку, як і раней, але дакладных пацверджанняў гэтаму пакуль няма.

Праграму бясплатных віз для грамадзян Расіі, Кітая, Індыі, Японіі, Малайзіі, Тайланда і Інданезіі таксама працягнулі.

Нагадаем, паводле звестак SLTDA (займаецца рэгуляваннем турыстычнай галіны краіны), у 2022 годзе Шры-Ланку наведаў 3621 беларус, а ў 2023-м там пабывала 10 969 нашых суайчыннікаў.

Непасрэдных авіярэйсаў паміж Мінскам і сталіцай Шры-Ланкі Каломба няма, можна ляцець праз Абу-Дабі, Дубай (ААЭ) або Доху (Катар), а таксама з Масквы.

Турыстычны сезон у Шры-Ланцы доўжыцца з кастрычніка да траўня, у гэты час тут практычна няма дажджоў, а тэмпература трымаецца на сярэднегадавой адзнацы 28−30 градусаў. Аднак кожны курорт мае свае асаблівасці.

Чытайце таксама