Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


Памежны пераход паміж Польшчай і Расіяй у Калінінградскай вобласці карыстаецца папулярнасцю ў беларусаў, якія едуць на радзіму. Па-першае, з прычыны невялікіх у параўнанні з беларуска-польскай мяжой чэргаў, па-другое, такі маршрут дазваляе пазбегнуць сустрэчы з памежнікамі Беларусі, а такім чынам — і нязручных пытанняў пра ўдзел у пратэстах ці палітычныя погляды. У тых, хто наведваў Украіну і мае адзнаку ў пашпарце, і раней фармальна пыталі пра мэты паездак, пасля чаго без праблем прапускалі. Аднак за апошнія два тыдні прынамсі ў двух выпадках такіх беларусаў дапытвалі з пагрозамі. Ад іх патрабавалі звестак пра знаёмых беларусаў і расіян, якія падтрымліваюць Украіну, даведаўся праект «Вот Так».

Фото: pixabay.com
Калінінград. Фота: pixabay.com

Калінінградскі транзіт

Калінінград — зручны транспартны хаб для тых, хто хоча трапіць з ЕС у Беларусь. Падарожнікі аддаюць перавагу гэтаму маршруту, бо мяжу тут можна прайсці ў некалькі разоў хутчэй, чым у Тэрэспалі (гэта апошні дзейны памежны пераход на польска-беларускай мяжы). З Калінінграда ў Мінск лётаюць рэгулярныя авіярэйсы, прычым у сталіцы Беларусі, дзякуючы пагадненням паміж Расіяй і Беларуссю, пасажырам ужо не трэба праходзіць пашпартны кантроль і размаўляць з беларускімі памежнікамі.

Аднак з нядаўняга часу ў памежных чатах, у якіх падарожнікі абмяркоўваюць нюансы перасячэння расійскай мяжы, пачалі з’яўляцца паведамленні пра больш пільны кантроль. З ім сутыкаюцца тыя, хто мае хай нават мінімальнае дачыненне да Украіны. Расійскія памежнікі звяртаюць увагу на адзнакі пра наведванне гэтай краіны, месца нараджэння і іншыя дэталі, якія дазваляюць звязаць падарожнікаў з Украінай. Для некаторых з іх руцінная паездка звыклым маршрутам перарываецца здыманнем з аўтобуса і шматгадзінным допытам супрацоўнікамі расійскіх спецслужбаў.

Праекту ўдалося пагаварыць з некалькімі беларусамі, якія апошнім часам сутыкаліся з праблемамі падчас спробы перасекчы мяжу РФ. Прычым гэта адбывалася як на ўездзе, так і на выездзе з тэрыторыі Расіі.

Прыдзірлівы допыт

«Для мяне Калінінград — самы блізкі і зручны транзітны пункт на дарозе ў Беларусь. Па справах езджу гэтым маршрутам практычна кожны месяц. З маім беларускім пашпартам праблем ніколі не ўзнікала. Маршрут вельмі просты — аўтобусам [з Польшчы] праз расійскую мяжу, потым самалёт, і выходжу ўжо практычна дома. Праблем з памежнікамі праз свае дакументы не меў ніколі», — расказвае Ігар (імя героя змененае).

Да поўнамаштабнага расійскага ўварвання ён неаднаразова бываў ва Украіне, апошні раз — у 2021 годзе. Пра гэтыя паездкі нагадваюць штампы, якія ставілі ў пашпарт украінскія памежнікі. Раней пільнай цікавасці ў расійскіх сілавікоў яны не выклікалі.

«Прагортваючы пашпарт, яны заўсёды задавалі мне некалькі пытанняў: з якой мэтай ездзілі, ці ёсць ва Украіне сваякі? Казаў, што ездзіў на мора, сваякоў няма, на гэтым увесь допыт і заканчваўся. Было ўражанне, што ім проста трэба было выканаць фармальнасці. Аднак гэтым разам усё пайшло па нязвыклым і нядобрым для мяне сцэнары», — успамінае мужчына нядаўняе перасячэнне расійскай мяжы ў кірунку Польшчы.

Праглядаючы пашпарт Ігара, супрацоўнік расійскай памежнай службы адклаў дакумент убок. Прапусціўшы ўсіх пасажыраў аўтобуса, ён запрасіў мужчыну на дадатковую праверку ў асобны кабінет. Задаўшы яму некалькі пытанняў, памежнік паклікаў калегу ў цывільным, з звыгляду і манеры паводзінаў — супрацоўніка спецслужбаў. Далейшы допыт, які доўжыўся некалькі гадзін, праводзіў ужо ён.

«Эфэсбэшнік з ходу перайшоў да пагроз. Гэта быў рэзкі кантраст з трохі флегматычнай і разняволенай манерай зносін памежніка. Думаю, ён хацеў узяць мяне страхам. Прагледзеўшы пазнакі, якія рабіў, гартаючы мой пашпарт, іншы супрацоўнік, ён пачаў казаць, што я трапіўся, у іх ёсць на мяне нейкая інфармацыя пра мае паездкі ва Украіну і ўдзел у беларускіх пратэстах. Карацей, фул-хаўс. А на заканчэнне ўсяго ён паабяцаў перадаць мяне беларускаму КДБ», — дзеліцца Ігар.

Паводле яго, у беларускіх пратэстах 2020 года ён удзелу не браў, у інтэрнэце пра палітыку ніяк не выказваўся, аднак агрэсіўная манера паводзін супрацоўніка ФСБ і пагрозы перадаць яго беларускім сілавікам зрабілі сваю справу. Калі паступіла патрабаванне разблакаваць тэлефон, ён хутка пагадзіўся. Цяпер Ігар пра гэта шкадуе.

Наступныя паўгадзіны памежнік і, імаверна, супрацоўнік ФСБ праглядалі змесціва ў яго тэлефоне, час ад часу мяняліся ў твары, робячы выгляд, што знайшлі нешта сур’ёзнае, фатаграфавалі экран. Таксама яны пыталі ў Ігара пра стаўленне да Пуціна, Зяленскага і да расійска-ўкраінскай вайны, успамінае суразмоўца «Вот Так»:

«Потым у нейкі момант эфэсбэшнік мне кажа: усё, уліп ты па самыя вушы, капец табе, рыхтуйся да падвалаў КДБ. Зрабіў паўзу, паглядзеў на мяне і сказаў, што ёсць адзін шанец усё выправіць: расказаць усё, што мне вядома пра маіх знаёмых — беларусаў і расіян, — якія альбо збіраюцца ў дабрабаты, альбо данацяць на УСУ, альбо збіраюць грошы на дроны і іншы рыштунак».

Паралельна з гэтымі пытаннямі сілавік паказваў асобных людзей са спісу кантактаў у тэлефоне Ігара і патрабаваў расказаць пра іх. Падчас шматгадзіннага допыту меркаваны супрацоўнік ФСБ перыядычна адыходзіў ад тэмы і паўтараў прапагандысцкія штампы пра ворагаў Расіі. Урэшце, не знайшоўшы нічога сур’ёзнага і не здолеўшы схіліць суразмоўцу да супрацоўніцтва, ён сказаў Ігару збіраць рэчы і садзіцца на найбліжэйшы аўтобус. Адразу пасля гэтага Ігар паехаў у Польшчу: ён упэўнены, што ад сапраўды вялікіх праблем яго выратавала толькі тое, што ў яго тэлефоне не было ніякай кампраметавальнай інфармацыі.

Паляванне на добраахвотнікаў

Прыкладна ў гэты ж час расійскую мяжу ў Калінінградскай вобласці перасякаў Дзмітрый (імя героя таксама змененае) — іншы грамадзянін Беларусі, з якім удалося звязацца праекту. Мужчыну, які ехаў у Калінінград, таксама адвялі на размову з супрацоўнікамі ФСБ. Як і ў многіх беларусаў, у яго пашпарце былі адзнакі пра наведванне Украіны — да поўнамаштабнага расійскага ўварвання Украіна была галоўным турыстычным напрамкам для грамадзян нашай краіны. Многія з іх ездзілі адпачываць на мора, а жыхары памежных населеных пунктаў выпраўляліся ва Украіну па пакупкі.

Граница Польши с Калинградской областью России. Фото: Reuters
Мяжа Польшчы з Калінінградскай вобласцю Расіі. Фота: Reuters

Падчас допыту Дзмітрыю паказвалі фатаграфіі двух хлопцаў — нібыта беларусаў. Паводле расійскіх сілавікоў, яны збіраліся ўступіць у шэрагі УСУ і нядаўна іх затрымалі падчас спробы выехаць у Польшчу праз Калінінград.

«Мне аж паказвалі сканы іх беларускіх пашпартоў. Пыталі, ці не знаёмы я з імі. Патрабавалі ад мяне разблакаваць тэлефон. Наколькі я зразумеў, у гэтых хлопцаў падчас такой вось праверкі знайшлі доказы таго, што яны едуць ва Украіну — кантакты, перапіску. З таго, што я чуў, гэта былі не адзіныя выпадкі за апошні час. Не ведаю, наколькі я маю рацыю, але ў мяне склалася ўражанне, што расійскія сілавікі пачынаюць моцна трэсці беларусаў акурат пасля такіх затрыманняў», — расказаў пра свой досвед праходжання мяжы Дзмітрый.

Украінскі штамп як чорная метка

Адміністратар аднаго з памежных тэлеграм-чатаў, з якім пагаварыў праект, расказаў, што цяпер «супрацоўнікі бяспекі» абавязкова гутараць з людзьмі, якія маюць украінскае грамадзянства, адзнакі ў пашпарце пра наведванне Украіны (незалежна ад тэрміну даўніны) або нарадзіліся ва Украіне (ці нават ва Украінскай ССР). Прычым гэта адносіцца як да тых, хто заязджае, так і да тых, хто выязджае з Расіі. Такая практыка, паводле адміністратара, з’явілася пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе». У такіх людзей дагляд асабістых рэчаў часта праводзіцца прыдзірліва, сцвярджае адміністратар чата.

Удзельнікі чатаў пішуць, што «гутаркі» лёгка ператвараюцца ў допыты, якія суправаджаюцца вывучэннем змесціва мабільных тэлефонаў і ноўтбукаў грамадзян, што выклікалі падазрэнні. Супрацоўнікаў ФСБ цікавяць сваякі, якія жывуць на тэрыторыі Украіны, частата зносін з імі, родная мова дапытваных, стаўленне да вайны і расійскай улады. У некаторых выпадках — але далёка не заўсёды — сілавікі могуць пагражаць або ціснуць на падарожнікаў.

Такая практыка існуе і на польска-беларускай мяжы. Суразмоўцы «Вот Так», якія перыядычна яе перасякаюць, таксама сутыкаліся з павышанай увагай з боку беларускіх памежнікаў і супрацоўнікаў КДБ. Аднаго з іх, грамадзяніна Беларусі, больш за гадзіну дапытвалі праз адзнакі пра наведванне Украіны. Іншага мужчыну, які мае грамадзянства Украіны і від на жыхарства ў Беларусі, пратрымалі на мяжы некалькі гадзін, а машыну дбайна агледзелі. Яго распытвалі пра сваякоў і сяброў, якія ваююць у складзе УСУ, цікавіліся стаўленнем да Пуціна і Лукашэнкі.