Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


Ілюстратарку з Брэста, 38-гадовую Наталлю Левую, затрымалі пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы, хоць у жанчыны была «даведка ад КДБ» пра выплату кампенсацыі за данаты, піша «Наша Ніва». Як паведамлялася, айцішніцу асудзілі на шэсць гадоў калоніі.

Наталья Левая. Фото: "ВКонтакте"
Наталля Левая. Фота: «ВКонтакте»

«Яна звольнілася з працы ў PL у вялікай ІТ-кампаніі. Калегі ў шоку адгаворвалі — вырашыла вярнуцца дадому. Казала, што ўжо мае даведку з КГБ пра сплачаны ў кратным памеры данат за 2020-ы. Стамілася без дому. Затрымалі на мяжы. Далі 6 гадоў калоніі за данаты. Чарговая гісторыя побач», — напісаў 22 ліпеня адзін з карыстальнікаў сацсеткі Х, а «Наша Ніва» даведалася падрабязнасці.

Ілюстратарцы Наталлі Левай 38 гадоў. Родам яна з Брэста, у 2009-м скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і народны промысел». Пайшла працаваць ілюстратаркай спачатку ў IT-кампанію Sinesis, а 2012-м у Playtika — буйную кампанію, якая распрацоўвае мабільныя гульні.

Наталля працавала там 2D-мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай. Гэта даволі высокая пасада, якая добра аплачваецца, адзначае выданне. Імаверна, пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну яна выехала ў Польшчу.

Як адзначае НН, чалавек, знаёмы з сітуацыяй, напісаў у сацсетках, што жанчына звольнілася з працы ў снежні 2023-га і вырашыла ехаць у Беларусь. Калегі адгаворвалі Наталлю, але яна сказала, што вельмі сумуе па радзіме і ўжо аплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы, пра што ёсць папера ад КДБ.

Наталлю затрымалі на мяжы. Звесткі пра ахвяраванні маглі знайсці ў яе банкаўскай праграме, асабістых перапісках, праграме для куплі крыптавалют, фота ці памяці тэлефона, піша выданне. Магчыма, гэта былі не тыя данаты, якія яна «кампенсавала» КДБ.

Працэс над Левай скончыўся 17 ліпеня ў Брэсцкім гарадскім судзе. Яе абвінавачвалі па трох артыкулах — «Фінансаванне вайны» (ч. 2 арт. 361−3 КК), «Фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» (361−2 КК у старой рэдакцыі) і «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361−2 КК).

Тое, што суд адбыўся менавіта над Наталляй, «Наша Ніва» дадаткова пацвердзіла з дапамогай праекта Digital Intelligence Team і базаў «Кіберпартызан».

Нагадаем, жанчыну асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў).