Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


/

Міраслаў Кандрацьеў — мінчук, які 26 студзеня выйшаў на пратэст з плакатам «Лукашэнку ў Гаагу», а потым на 15 сутак трапіў у ізалятар на Акрэсціна. Са словаў маладога чалавека, у ЦІП з ім сядзеў мужчына ў майцы «Марафону адзінства» і прадстаўляўся блогерам. Звалі яго Расціслаў Чапурны. Аказваецца, гэта папулярны блогер з Маладзечна. Расказваем, што пра яго вядома.

Ростислав Чепурной на "Марафоне единства", Витебск, ноябрь 2024-го. Фото: "СБ. Беларусь сегодня"
Расціслаў Чапурны на «Марафоне адзінства», Віцебск, лістапад 2024-га. Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

Са словаў Міраслава, з праўладным блогерам ён сустрэўся ў камеры, дзе знаходзіліся адны «палітычныя». У двухмесным памяшканні, у якім было вельмі горача, сабралі 15 чалавек. Калі затрыманыя між сабой знаёміліся, малады чалавек запомніў, што мужчыну ў майцы з лагатыпам «Марафону адзінства» звалі Расціслаў Чапурны.

— Калі падчас праверак нас выводзілі ў калідор і ставілі рукамі да сцяны, называлі прозвішчы, — успамінае ён. — Наколькі памятаю, ён казаў, што здымаў на «Марафоне адзінства». Там шмат хто гэта рабіў, але менавіта да яго падышлі супрацоўнікі, папрасілі тэлефон і гадзіну ў ім капаліся. Нібыта знайшлі нейкія артыкулы з «экстрэмісцкіх» сайтаў і адправілі на «суткі».

Міраслаў прызнаецца, што не ведае, колькі сутак далі Расціславу, але выйшаў той на некалькі дзён раней за яго самога.

— Калі я вызваліўся, мне стала цікава, што гэта за блогер. Я забіў у Instagram «Марафон адзінства» і сярод фота знайшоў чалавека, вельмі падобнага да таго, з якім сядзеў, — адзначае суразмоўца. Таксама супалі імя і прозвішча — Расціслаў Чапурны. І аказалася, што ён з Маладзечна.

У TikTok блогера — больш за 880 тысяч падпісчыкаў. У Instagram у яго — таксама некалькі старонак. На самай папулярнай з іх — 50,6 тысячы падпісчыкаў. У сацсетках мужчына расказвае пра Маладзечна і жыццё сваёй сям'і, робіць агляды з крамаў і з канцэртаў.

Ёсць у яго сацыяльных сетках і відэа з «Марафону адзінства» ў Віцебску. Так, больш за 1,3 мільёна праглядаў у TikTok набраў ролік з выступам Мікалая Лукашэнкі.

@rostislav_chepurnoy Неожиданный выход Николая Лукашенко на сцену в Витебске! #колялукашенко #лукашенко #николайлукашенко #марафонединства ♬ оригинальный звук — Ростислав Чепурной

У інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня» блогер заклікаў усіх наведваць такія канцэрты.

— Шмат людзей, шмат цікавых выставаў. На канцэрце песні краналі душу, мурашкі па скуры. Гэта цудоўна. Усе суперзараджана! — эмацыйна заяўляў Расціслаў. — Усё арганізавана, класна, цікава. Калі ты сапраўдны патрыёт, можна набыць нацыянальную атрыбутыку, адзенне. У Віцебску ўпершыню, не хапіла, на жаль, часу, каб паглядзець славутасці па максімуме. Але тое, што я ўбачыў, уразіла. Планую вярнуцца сюды ўжо з сям’ёй.

У студзені Расціслаў выклаў відэа з экскурсіі на фабрыцы «Камунарка». На ім заўважны бэйдж «Марафону адзінства». Такі самы быў на яго грудзях і ў час агляду з выставы ў «БелЭкспа».

@rostislav_chepurnoy Как производят конфеты КОММУНАРКА?! @kommunarka.by #коммунарка #кондитерка #конфеты #ростиславчепурной #chepurnoy ♬ оригинальный звук — Ростислав Чепурной

У пятніцу, 24 студзеня, у «Мінск-Арэне» прайшоў фінальны канцэрт «Марафону адзінства». Паводле звестак Dissidentby, у панядзелак, 27 студзеня, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска сапраўды судзілі чалавека на імя Расціслаў Чапурны. Паводле інфармацыі праекта, працэс праходзіў па арт. 24.3 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы падчас выканання ёю службовых паўнамоцтваў) — гэта адзін з артыкулаў, які рэжым выкарыстоўвае ў палітычных мэтах. Якое рашэнне вынеслі па гэтай справе, невядома.

У акаўнтах мужчыны няма пастоў з канца студзеня да 11 лютага — у гэты дзень Расціслаў зрабіў агляд з адной з мінскіх пякарняў.

Нагадаем, у траўні 2022 года імя маладзечанскага блогера ўжо з’яўлялася ў навінах. Ён зняў сход работнікаў мясцовага малочнага камбіната з кіраўніцтвам і выклаў у Instagram. Як паведамляла «Наша Ніва», у той жа вечар мужчыну затрымалі. Пазней праўладнае выданне «Мінская праўда» апублікавала «пакаяльнае відэа» з ім на сваім YouTube-канале.

Чытайце таксама