Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  4. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  5. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  6. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  7. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  10. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  13. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  14. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  15. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
Читать по-русски


Алесь Мінаў

Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны 8 красавіка расказвала пра пажар на ракетным караблі «Серпухаў». Тады ўпраўленне не казала пра сваю датычнасць да пажару, але публікавала відэа і адзначала, што на аднаўленне працаздольнасці судна спатрэбіцца шмат часу. У сераду, 3 ліпеня, на прэс-канферэнцыі ў Кіеве ГУВ пацвердзіла, што мае дачыненне да дыверсіі на караблі, і раскрыла падрабязнасці. Аказалася, ім дапамог расійскі матрос.

Расійскі марак Гога, які падпаліў ракетны карабель "Серпухаў" у красавіку 2024 года, на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. 3 ліпеня 2024 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Расійскі марак Гога, які падпаліў ракетны карабель «Серпухаў» у красавіку 2024 года, на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. 3 ліпеня 2024 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

«Серпухаў» — малы ракетны карабель праекту «Буян-М», спушчаны на ваду вясной 2015 года. З 2017 года быў у складзе расійскага Балтыйскага флоту. Паводле звестак з адкрытых крыніц, карабель абсталяваны сістэмай вертыкальнага пуску для васьмі крылатых ракет «Онікс», у перспектыве 3М22 «Цыркон», а таксама «Калібр», што дазваляе гэтым ракетам паражаць наземныя цэлі на адлегласці да 1500 км (з няядзернай боегалоўкай), па іншых звестках — да 2000 км. 7 красавіка 2024 года на караблі здарыўся пажар. Гэтую інфармацыю на наступны дзень пацвердзіла ГУВ Мінабароны Украіны, дадаўшы, што ўнутры карабля цалкам знішчаныя сістэмы сувязі і аўтаматызацыі. Сёння ўкраінскі бок афіцыйна заявіў аб сваёй датычнасці да дыверсіі і прыадкрыў падрабязнасці спецаперацыі.

Тэма прэс-канферэнцыі да самага яе пачатку захоўвалася ў таямніцы. Ужо калі журналісты прыйшлі ў залу, стала зразумела, што гаворка пойдзе пра дыверсію на расійскім ракетным караблі «Серпухаў».

Арганізатары прадэманстравалі кароткі відэаролік з кадрамі выбуху ў рубцы расійскага ракетнага карабля, падкрэсліўшы значнасць аперацыі тым, што «Серпухаў» нёс на сабе ракеты «Онікс» і «Калібр», якімі расійскія войскі сістэматычна абстрэльваюць тэрыторыю Украіны.

— Карабель «Серпухаў», які заступіў на баявое дзяжурства ў 2015 годзе, выведзены са строю як мінімум на паўгода, — адзначыў прадстаўнік ГУВ Украіны Андрэй Юсаў.

Ён расказаў, што пажар на караблі — частка ўкраінскай спецаперацыі «Рыбалка», якая цягнецца з 2023 года. Ажыццявіць яе дапамог былы вайсковец Балтыйскага флоту ВМФ Расіі, матрос з пазыўным Гога.

Мужчына нарадзіўся ў Калінінградскай вобласці, у сям'і вайскоўцаў. Ён таксама вырашыў стаць мараком і так трапіў у ВМФ Расіі, дзе праслужыў 11 гадоў.

— У 2022 годзе, калі пачалася поўнамаштабная вайна, — гаворыць Гога, — гэта стала шокам для мяне. На караблі, дзе я служыў, я быў адзіным, хто не падтрымліваў вайну. Я намагаўся патлумачыць экіпажу, што гэта няправільна. А ў адказ чуў пра «Крым 2.0», пра вызваленне Украіны ад нацыстаў. Я быў з гэтым катэгарычна не згодны, не хацеў сябе больш асацыяваць з расійскай арміяй, таму паспрабаваў звольніцца: напісаў рапарт аб тым, што не магу служыць у арміі, якая ваюе ў чужой краіне, — камандзір быў у шоку. Ён адразу мяне адправіў на псіхалагічны агляд, а рапарт перадаў у пракуратуру і ФСБ — ва ўсе інстанцыі, каб высветліць, што са мной рабіць далей.

Российский моряк Гога, который поджег ракетный корабль "Серпухов" в апреле 2024 года, на пресс-конференции в Киеве. 3 июля 2024 года. Фото: Алесь Минов, "Зеркало"
Расійскі марак Гога, які падпаліў ракетны карабель «Серпухаў» у красавіку 2024 года, на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. 3 ліпеня 2024 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

На марака завялі справу, але — што яго здзівіла — толькі адміністрацыйную. А ўрэшце, прыгразіўшы кепскімі наступствамі, спынілі далейшы ход справы, пакінулі хлопца працаваць ва флоце. Тым не менш Гога не пакідаў спробаў сысці са службы.

— Я праз суд намагаўся звольніцца, але не атрымалася. Я быў у адчаі. Маім рашэннем было звязацца з Легіёнам «Свабода Расіі». Мы выйшлі на сувязь, абмеркавалі мае далейшыя дзеянні: як я магу быць карысны. Аказалася, што мне падыходзяць дыверсійныя аперацыі, — смеючыся, тлумачыць вайсковец. — І ў пэўны час я выканаў падпал памяшкання на караблі, забраў з сабой сакрэтныя дакументы і пакінуў карабель, таксама і расійскую тэрыторыю, у чым мне дапамог праект «Хачу жыць».

Пасля гэтага Гога стаў чальцом добраахвотніцкага легіёну «Свабода Расіі», які ваюе на баку Украіны.

— Цяпер я ва Украіне, прайду навучанне, пачну змагацца з пуцінскім рэжымам са зброяй у руках, — кажа мужчына.

Спікер праекта «Хачу жыць» Віталь Мацвіенка адзначае, што эвакуацыя Гогі была не менш складанай часткай, чым сама дыверсія.

— Да нас звярнуліся прадстаўнікі Легіёну «Свабода Расіі», папрасілі дапамогі, каб вывезці іх агента з Калінінградскай вобласці, — гаворыць Мацвіенка. — Гэта аперацыя была вельмі складанай: трэба было тэрмінова даставіць чалавека з Калінінградскай вобласці ва Украіну.

Спикер проекта «Хочу жить», который помогает российским военным сдаться в плен, Виталий Матвиенко на пресс-конференции по поводу поджога корабля «Серпухов. Киев, 3 июля 2024 года. Фото: Алесь Минов, «Зеркало»
Спікер праекта «Хачу жыць», які дапамагае расійскім вайскоўцам здацца ў палон, Віталь Мацвіенка на прэс-канферэнцыі з нагоды падпалу карабля «Серпухаў». Кіеў, 3 ліпеня 2024 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Вядома, падрабязнасцяў спікер не раскрыў з меркаванняў бяспекі: падобныя калідоры працягваюць выкарыстоўвацца. Ён падкрэсліў, што ў праект «Хачу жыць» звяртаюцца не толькі расійскія ваенныя, але і простыя людзі, якія маюць намер далучыцца да добраахвотніцкіх падраздзяленняў ва ўкраінскай арміі:

— Па статыстыцы, станам за два гады мы маем больш чым 300 паспяховых аперацый, каля 36 000 зваротаў на нашыя каналы, недзе 1000 аперацый зараз у гарачай фазе, кожная з іх патрабуе час на падрыхтоўку і з’яўляецца складанай і небяспечнай, — тлумачыць Мацвіенка.

«Люстэрка» ўдакладніла, ці працуе праект з беларускімі вайскоўцамі, якія хацелі б перайсці на бок Украіны.

— Што тычыцца Беларусі, то ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання на тэлефоны гарачай лініі праекта «Хачу жыць» звярталіся таксама і беларускія вайскоўцы, інфармацыя ў нас захавалася, іх анкеты ёсць. Але станам на зараз гаворка ідзе найперш пра расійскіх ваеннаслужачых. Калі нейкая небяспека будзе з боку Беларусі, то пытанне будзе падымацца…

Спікер ГУР Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў на прэс-канферэнцыі з нагоды падпалу расейскага ракетнага карабля «Серпухаў». Кіеў, 3 ліпеня 2024 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Спікер ГУВ Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў на прэс-канферэнцыі з нагоды падпалу расійскага ракетнага карабля «Серпухаў». Кіеў, 3 ліпеня 2024 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

— Безумоўна, у Украіны і Беларусі зараз складаныя ўзаемаадносіны, але ж гэта зусім іншае, чым справа з РФ як з дзяржавай-агрэсарам і яе акупацыйнай арміяй. Таму «Хачу жыць», як і іншыя дзяржаўныя праграмы, арыентаваны ў першую чаргу на армію агрэсара і грамадзян РФ, калі грамадзяне іншых дзяржаў апынаюцца ў складзе арміі агрэсара, то мы можам разгледзець заяўкі ўсіх, але гаворка ідзе менавіта пра расійскую армію, гэта прынцыповае пытанне.