Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски

Гідролагі фіксуюць пад’ём узроўню вады ў рэках па ўсёй Беларусі, асабліва ў Віцебскай вобласці. А ў Заходняй Дзвіне вада наогул разлілася амаль на 10 метраў і пабіла рэкорд 10-гадовай даўніны, паведамілі на СТБ.

Паводок под Витебском. Фото: СТВ
Паводка пад Віцебскам. Фота: СТБ

Толькі за суткі прырост узроўню вады ў Заходняй Дзвіне склаў 22 сантыметры.

Пад Віцебскам рака ўжо размыла частку прасёлкавай дарогі і ўсё бліжэй падбіраецца да дамоў. У Віцебскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях расказалі, што пачалі ўмацоўваць берагавую лінію з дапамогай буйнога будаўнічага смецця і нават паваленых дрэваў. Садоўнікам пакуль рэкамендуюць трымацца далей ад сваіх участкаў.

У Гарадоцкім і Верхнядзвінскім раёнах Віцебскай вобласці вада затапіла жылыя дамы — давялося адсяліць іх жыхароў, якія часова перабраліся да сваякоў, паведамілі ў МНС.

У ведамстве дадалі, што ад паводак таксама асабліва моцна пацярпелі Гомельскі, Мазырскі, Рагачоўскі, Чачэрскі раёны Гомельскай вобласці і Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці.

Гідролагі выпусцілі бюлетэнь, згодна з якім вада расце на 1−41 см за суткі на ўсёй даўжыні Дняпра, Бярэзіны і Прыпяці, вялікай частцы Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі і ў ніжнім цячэнні Сожа. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.

Узроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Заходняй Дзвіне ля Полацка і Верхнядзвінска, Бярэзіне — ля Барысава і Бабруйска, Сожы — ля Гомеля і на іншых рэках.

Акрамя таго, узроўні вады набліжаюцца да небяспечных высокіх адзнак на Заходняй Дзвіне ля Віцебска, Нёмане — ля Стоўбцаў, Дняпры — ля Магілёва і іншых вадаёмах.

Тым часам у Віцебску разлілася не толькі Заходняя Дзвіна, але і Віцьба — затопленыя пешаходны мост і зона адпачынку ў пойме ракі, спартыўная пляцоўка, зона для гульні ў пляжны футбол і шпацырная дарожка.

"Большая вода" в Витебске. Фото Олега Климовича, vitbichi.by
«Вялікая вада» ў Віцебску. Фота Алега Клімовіча, vitbichi.by