У пачатку года ў Светлагорску ў адной з кватэр шматпавярховага дома знайшлі цела 33-гадовага мужчыны без відавочных прыкмет гвалтоўнай смерці. Эксперты выявілі, што прычынай яго смерці стала алкагольнае атручанне, піша «Гомельская праўда» са спасылкай на газету «Светлагорскія навіны».
Падчас ускрыцця эксперты ўзялі ўзоры крыві і адправілі іх на даследаванне.
— Вынікі паказалі, што ў загінулага ў крыві ўтрымліваўся этылавы спірт, прычым у значных канцэнтрацыях, і дасягнуў адзнакі 7,1 праміле, таму прычынай смерці стала атручанне этылавым спіртам, — расказала начальніца сектара судова-медыцынскіх экспертыз Светлагорскага МРА Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Улада Сальнікава.