За хабар затрыманыя 23 службовыя асобы прадпрыемстваў будаўнічага і аграпрамысловага сектараў эканомікі, паведамілі ў МУС.
Карупцыйную схему раскрылі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама.
У паказаным МУС кароткім відэароліку адзін з затрыманых расказаў, што працаваў галоўным энергетыкам аднаго з унітарных прадпрыемстваў краіны.
— У перыяд з кастрычніка 2023 года да студзеня 2024 года ўзяў хабар сумай блізу 800 рублёў, — сказаў на камеру мужчына.
Іншы затрыманы — заснавальнік адной з арганізацый — паведаміў, што «ў працэсе працы некаторыя контрагенты, кліенты прасілі бонусы за супрацоўніцтва ў грашовым выражэнні»:
— Толькі суму казалі, што даць, і я ім даваў.