Жыхар Гродна ўвечары 27 жніўня адпачываў у адным з мясцовых бараў. У нейкі момант ён вырашыў не абмяжоўваць сябе ні ў чым і пачаў сам сабе наліваць напоі, заявіўшы, што ён дырэктар. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У міліцыю пра інцыдэнт паведаміла адміністратарка.
«У 20.43 у адной з забаўляльных установаў па вуліцы Розанава адміністратарка паведаміла, што наведнік бярэ алкаголь з бара і крычыць „Я дырэктар установы!“» — расказалі ва УУС.
Калі міліцыя прыбыла на выклік, высветлілася, што гэта проста госць. Мужчыну даставілі ў выцвярэзнік.