Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  4. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  5. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  6. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  7. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  10. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  11. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  12. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  13. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  14. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  15. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  16. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
Читать по-русски


Генеральная пракуратура Беларусі заявіла, што падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дадаткова выявіла больш за тысячу цалкам альбо часткова знішчаных вёсак. Гэта лічба выклікае сур’ёзныя сумневы — тлумачым чаму.

Мемориальный комплекс в Хатыни. Фото: wikipedia.org
Мемарыяльны комплекс у Хатыні. Фота: wikipedia.org

Стварэнне базы і пошукі ў нулявыя

Яшчэ ў канцы нулявых у краіне пачалася праца па стварэнні электроннай базы дадзеных «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Яе прэзентацыя адбылася ў 2011-м.

Як адзначаў адзін з аўтараў праекта, архівіст Вячаслаў Селяменеў, на той момант у базу ўключылі інфармацыю пра больш чым 5 тысяч вёсак, спаленых з іх жыхарамі (цалкам або часткова). Гэтыя дадзеныя з’явіліся на аснове спісу, складзенага мясцовымі органамі ўлады яшчэ за савецкім часам.

Тады, у 2011-м, Селяменеў казаў пра 9,2 тысячы спаленых вёсак у цэлым: гаворка пра ўсе населеныя пункты — як тыя, якія спальвалі разам з жыхарамі, так і знішчаныя без масавых забойстваў. Лічба ў 5 тысяч была яе часткай.

Але гэтыя звесткі было неабходна праверыць. Даследчыкі пачалі пошук у архівах Беларусі і Расіі, каб пацвердзіць сабраную інфармацыю. У 2018 годзе Селяменеў адзначаў, што на той момант у базе была інфармацыя пра 9093 знішчаныя населеныя пункты. На верасень 2021 года на сайце базы «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны», які працягвае абнаўляцца, змяшчалася інфармацыя пра 9097 пунктаў. То-бок першапачатковыя лічбы Селяменева практычна цалкам пацвердзіліся (розніца склала 103 вёскі).

Крыху раней, у красавіку 2021 года, Генпракуратура завяла крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа. Як сцвярджаецца ў свежым паведамленні ведамства, на той момант гаворка ішла пра знішчэнне 9200 беларускіх вёсак цалкам або часткова. То-бок сілавікі паўтарылі лічбу, названую яшчэ ў 2011-м, хоць розніца (103 вёскі) так і не была ўлічаная.

І вось цяпер Генпракуратура заяўляе, што «ў рамках расследавання крымінальнай справы пракуроры дадаткова выявілі больш за 1000 цалкам альбо часткова знішчаных вёсак, сярод якіх, паводле папярэдніх звестак, не менш за 35 падзялілі лёс Хатыні» (то-бок былі спаленыя цалкам разам з жыхарамі).

Пошукі месцаў пахаванняў

Што бянтэжыць у гэтай заяве?

Па-першае, пра гэта, мяркуючы па ўсім, нічога не ведаюць архівісты. У базе спаленых вёсак па-ранейшаму фігуруе лічба 9097 — з верасня 2021-га яна не змянілася.

Фото: скриншот с сайта db.narb.by
Колькасць спаленых вёсак у базе дадзеных «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны» — па-ранейшаму 9097. Фота: скрыншот з сайта db.narb.by

Па-другое, загадка, як за дзесяцігоддзі (а Вялікую Айчынную заўсёды вывучалі вельмі падрабязна) даследчыкі здолелі знайсці толькі 9 тысяч вёсак, а за апошнія паўтара года, калі з моманту даследаваных падзей прайшло ўжо каля 80 гадоў, — адразу тысячу.

Мы вырашылі прааналізаваць дадзеныя, якія публікавала сама пракуратура падчас расследавання крымінальнай справы. Для гэтага прааналізавалі канал ведамства ў Telegram. На запыт «генацыд» у ім можна знайсці 258 вынікаў. Праўда, ільвіная доля іх звязаная з палітыкай і грамадскай актыўнасцю генпракурора Андрэя Шведа.

Але ёсць сярод іх і паведамленні пра выяўленне месцаў знішчэння мірных жыхароў:

  • у траўні (тут і далей гаворка пра 2021-ы) у вёсцы Амур Глускага раёна Магілёўскай вобласці знойдзеныя рэшткі двух дзяцей, пазней перазахаваныя;
  • у тым жа траўні рэшткі не менш чым 170 чалавек знойдзеныя ў пахаванні каля вёскі Лагаза Лагойскага раёна Мінскай вобласці;
  • у жніўні раскопкі пачаліся ў гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці;
  • у тым жа жніўні рэшткі знайшлі ў вёсцы Забароўна Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, пазней іх перапахавалі;
  • у кастрычніку праводзяцца раскопкі ва ўрочышчы Уручча пад Мінскам;
  • у лістападзе месца масавага пахавання знаходзяць у Гомельскім раёне;
  • у снежні выяўленае раней не вядомае месца пахавання мірных жыхароў у вёсцы Путрышкі Гродзенскага раёна;
  • у тым жа снежні аналагічнае месца знаходзяць у Баранавіцкім раёне.

Разам — восем згаданых пракуратурай выпадкаў выяўлення месцаў пахавання за 2021 год.

Неўзабаве пасля гэтага, 13 студзеня 2022-га, начальнік упраўлення Генпракуратуры Валерый Талкачоў, кіраўнік следчай групы па справе аб генацыдзе, паведаміў у інтэрв'ю, што падчас расследавання праведзеныя раскопкі ў 12 месцах масавага знішчэння і пахавання, якія раней не былі вядомыя: у Брэсцкай вобласці — 5, Віцебскай — 1, Гомельскай вобласці — 2, Гродзенскай — 1, Мінскай — 3.

Сцвярджаць, што былі знойдзеныя менавіта ахвяры генацыду, можна толькі пасля таго, як пройдуць раскопкі і будуць знойдзеныя доказы (напрыклад, прыкметы кулявых раненняў або спалення целаў на рэштках). Так што паміж словамі «знаходка» і «раскопкі» ў інтэрпрэтацыі Талкачова можна ставіць знак роўнасці.

Яшчэ адзін факт, пра які, імаверна, казаў у студзені Талкачоў, — знаходку ў Вілейскім раёне ў верасні 2021-га — мы знайшлі на сайце Генпракуратуры. Усяго ведамства згадвала дзевяць выпадкаў правядзення раскопак. Дапусцім, пра тры выпадкі Генпракуратура не паведаміла або яны прайшлі міма нас. Тым не менш паказчыкі блізкія: мы знайшлі дзевяць паведамленняў пра раскопкі, Талкачоў казаў пра дванаццаць. Ад лічбы 12 можна адштурхоўвацца і далей.

Праходзіць яшчэ тры месяцы. Увесь гэты час пра новыя знаходкі тэлеграм-канал ведамства не паведамляе. І раптам 22 сакавіка 2022 года Андрэй Швед сцвярджае, што толькі сёлета (то-бок у 2022-м) выявілі 117 новых, раней не вядомых, месцаў масавага знішчэння беларусаў. То-бок за дзевяць месяцаў (з красавіка па снежань) 2021-га паведамлялася пра 12 знаходка, за тры месяцы 2022-га — ужо пра 117. З чым звязаны такі рэзкі рост колькасці адкрыццяў, зусім незразумела.

Але пойдзем далей. У 2022-м адбылося наступнае:

  • у траўні ў вёсцы Тартакі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці праведзеныя раскопкі на месцы пахаванняў;
  • у тым жа траўні выяўленае новае пахаванне мірных грамадзян у Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці;
  • у чэрвені выяўленае другое месца масавага знішчэння мірных жыхароў ва ўрочышчы Уручча;
  • у жніўні выяўленае раней не вядомае месца пахавання мірных грамадзян у вёсцы Путнікі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці;
  • у тым жа жніўні прайшлі першыя раскопкі на месцы масавага знішчэння мірных грамадзян ва ўрочышчы Іванаўшчына Лагойскага раёна Мінскай вобласці;
  • у верасні ў лясным масіве каля вёсак Слабада і Бортнікі ў Бешанковіцкім раёне знойдзенае раней не вядомае месца пахавання;
  • у кастрычніку Генпракуратура паведаміла пра знойдзенае ў Мазырскім раёне невядомае месца масавага расстрэлу.

    Разам — яшчэ сем месцаў. Усяго (калі скласці іх з дадзенымі пра 12 раскопак у 2021-м) — 19. Нават калі ўявіць, што ўсе без выключэння знойдзеныя месцы расстрэлаў неяк звязаныя са спаленымі вёскамі, да тысячы ўсё яшчэ вельмі далёка.

На сайце — адна спаленая вёска

Але ўсё ж адкрыццё месцаў масавых расстрэлаў неабавязкова азначае, што ў гэтых месцах былі спаленыя вёскі: людзей маглі вывезці ў лес для расстрэлу з іншых населеных пунктаў. Таму мы вырашылі пашукаць у тэлеграм-канале паведамленні ведамства па слове «спалены» і яго варыяцыях.

Вынік знайшоўся хутка. У лістападзе 2021 года пракуратура Гомельскай вобласці выявіла раней не вядомы населены пункт, спалены ў час вайны. Гэта вёска Сценька Разін Гомельскага раёна, дадзеныя пра якую адсутнічалі ў архіве.

Іншых вынікаў не было. Ёсць імавернасць, што супрацоўнік пракуратуры, адказны за вядзенне канала, не публікаваў у ім усе знаходкі, — таму паспрабавалі знайсці больш падрабязныя звесткі на сайце ведамства.

Сапраўды, некалькі выпадкаў на сайце згаданыя. У тым жа лістападзе 2021-га пракуратура Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці нанесла на карту тры хутары, знішчаныя нацыстамі. Таксама ў красавіку 2022-га з’явілася інфармацыя пра факт знішчэння хутара ў Лунінецкім раёне, дзе загінулі 14 чалавек.

Российские военные около мемориала в Хатыни. Фото: Sputnik.Беларусь
Расійскія вайскоўцы каля мемарыяла ў Хатыні. Фота: Sputnik. Беларусь

Правяраючы адзін з фактаў, мы выпадкова знайшлі згадку ў раённай газеце Мазыра «Жыццё Палесся» пра яшчэ дзве знішчаныя нацыстамі вёскі, выяўленыя за час расследавання справы аб генацыдзе. Гэта вёскі Ружава і Восіпаўка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Праўда, на сайце Генпракуратуры такія назвы не сустракаюцца. Ружава і Восіпаўка згадваюцца ў газеце разам з вёскай Сценька Разін — то-бок за ўвесь час расследавання ва ўсёй Гомельскай вобласці былі знойдзеныя толькі тры спаленыя вёскі, пра якія раней не было вядома.

Падвядзём вынікі. Сама Генпракуратура паведаміла пра адну раней не вядомую спаленую вёску і чатыры хутары. Яе супрацоўнікі па Гомельскай вобласці — яшчэ пра дзве вёскі. Усяго атрымліваецца сем населеных пунктаў. Нават калі ўявіць, што аналагічныя адкрыцці зрабілі іншыя рэгіянальныя пракуратуры, то максімум можна гаварыць пра некалькі дзясяткаў раней не вядомых населеных пунктаў, выяўленых следствам, але не пра сотню і тым больш не пра тысячу.

Можна дапусціць, што і ўсе месцы раскопак у 2021-м і 2022-м, пра якія згадвала Генпракуратура, мелі дачыненне да спаленых вёсак (хоць гэта вельмі малаверагодна). Тады да сямі населеных пунктаў можна дадаць 19 — усяго 26. Дапусцім нават, што і тыя 117 вёсак, пра якія казаў у сакавіку гэтага года Швед, — таксама рэальныя (хоць ніякай падрабязнай інфармацыі пра іх Генпракуратура не дала, не агучваліся нават назвы). Атрымаем колькасць у 143 населеныя пункты. Нейкую інфармацыю мы маглі прапусціць, а нейкую магло не публікаваць само ведамства (што таксама было б дзіўна, улічваючы ўвагу ўладаў да гэтай тэмы). Але нават гэта не тлумачыць, як за апошнія паўгода колькасць выяўленых спаленых вёсак вырасла больш чым на 800 — то-бок у пяць з лішнім разоў.