Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  6. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  7. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
Читать по-русски


Беларускі блогер Віталь Храмцоў з’ездзіў у Слуцк і зрабіў незвычайны падарунак дзяўчыне-барысце, якая збірала чаявыя «на ровар». Ён паехаў у іншы горад і купіў для яе сапраўдны ровар, а відэа з рэакцыяй случчанкі выклаў у сваім TikTok-акаўнце @bulbanews.

@bulbanews

Исполнили мечту🤗

♬ оригинальный звук — Виталик bulbanews

Блогер зайшоў у Слуцкі гандлёвы цэнтр «Еўрапарк» і замовіў там гарбату ў кавярні. Тут ён убачыў ля касы шклянку для чаявых, на якой было напісана «на ровар». Дзяўчына-барыста на імя Улада патлумачыла, што ровар ёй патрэбны, каб катацца па горадзе.

Далейшы свой учынак Віталь патлумачыў жаданнем «зрабіць добрую справу». Чамусьці вырашыўшы, што ў Слуцку ровараў у продажы няма (потым карыстальнікі сацсеткі даказалі яму, што іх там вельмі нават прадаюць), ён без ведама дзяўчыны паехаў у суседні Салігорск і купіў ёй там ружовы ровар Stels.

— Перажываю, блін. Спадзяюся, ёй усё спадабаецца, — прызнаўся блогер адразу пасля пакупкі.

Калі проста да прылаўка кавярні падкацілі новы ровар, Улада спачатку палічыла гэта розыгрышам — яе пераканаў толькі гарантыйны талон на падарунак, які ёй уручыў ціктокер.

Дзяўчына расказала, што не так даўно працуе барыстай і спачатку хацела збіраць «на мора», але вырашыла, што гэта «занадта вялікая мара».

За паўдня ролік сабраў амаль 200 тысяч праглядаў. Некаторыя карыстальнікі, як і Улада, спачатку не верылі ў такую шчодрасць з боку незнаёмага чалавека, але потым у каментары прыйшла сама дзяўчына і пацвердзіла, што ўсё праўда, яшчэ раз падзякаваўшы блогеру.

«Пакуль вы сумняваецеся, чалавек ездзіць на новым ровары», — адказаў аўтар роліка.

Іншыя каментатары пахвалілі Віталя, а сёй-той назваў яго «Беларускі містар Біст» (MrBeast — папулярны амерыканскі блогер, прадпрымальнік і філантроп, на яго канал у YouTube падпісаныя больш за 250 млн чалавек. Вядомы сваімі відэа, дзе робіць падарункі і ладзіць розыгрышы сярод незнаёмых людзей).

Цяпер многія чакаюць яго ў сваім горадзе і просяць пакінуць такія ж «чаявыя», калі не лепшыя:

  • «А мне купіце, я жыву ў Баранавічах, працую на рынку, у намёце прадаю квас. Вельмі збіраю на мару ўжо тыдзень» (марай аказаліся ноўтбук або зноў жа ровар).
  • «Заўтра ў майстэрні пастаўлю скарбонку».
  • «Я таксама Улада. А можна мне таксама гэтак жа чаявыя пакідаць?»
  • «Я хутка пераязджаю з Мінска ў Слуцк, не бачу там перспектываў».