Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  3. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  4. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  5. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  6. «Большущее противоречие». Почему Литва, Латвия и Польша не правы, отказываясь запускать в Беларусь пассажирские поезда. Мнение
  7. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  8. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  9. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  10. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  11. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  12. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  13. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  14. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  15. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  16. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  17. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  18. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
Читать по-русски


«Люстэрка» працягвае рубрыку «Сорамна пытаць», дзе мы адказваем на пытанні, якія часта няёмка задаваць сваім партнёрам, блізкім сябрам і нават дактарам. Да прыкладу, часам здаецца, што геніталіі пахнуць так моцна, што гэта ўжо заўважаецца. Галоўнае перажыванне — ці адчуваюць «водар» і іншыя людзі? А калі не, то ці можа ён стаць сігналам праблем са здароўем? Даём адказы на гэтыя пытанні — і для жанчын, і для мужчын.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com / stockking
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com / stockking

Для пачатку адзначым, што такое пытанне хоць раз узнікала ў многіх людзей — вы дакладна не самотныя. «Мне здаецца, што мая вагіна пахне. У мяне няма партнёра, у якога можна спытаць, і мне няёмка казаць пра гэта сваім сябрам. Я баюся, што калі я адчуваю пах, то і іншыя людзі гэта заўважаць», — скардзілася чытачка The Telegraph.

Сацыяльны псіхолаг Петра Бойнтан, якая спецыялізуецца на сэксуальным здароўі, запэўнівае, што такі страх насамрэч шырока распаўсюджаны. І людзям сапраўды няёмка абмяркоўваць гэтую тэму, хоць яна можа хваляваць. Да прыкладу, каля траціны жанчын саромеецца гаварыць на тэму здароўя іх полавых органаў нават з блізкімі, а больш чым палова дзяўчат 18−24 гадоў у Вялікабрытаніі ад збянтэжанасці не можа нават вымавіць слова «вагіна» перад гінеколагам.

З мужчынамі сітуацыя не лепшая: каля паловы тых, хто сутыкаецца з праблемамі сэксуальнага здароўя, саромеюцца загаварыць пра гэта з медыкам. Але ці трэба турбавацца, калі трывожыць толькі пах геніталій і нічога больш?

Пах жаночых геніталій, а таксама яго інтэнсіўнасць залежаць нават ад дня цыклу. Убачыць гэта дапаможа вядзенне дзённіка

— Геніталіі пахнуць ва ўсіх. Яны маюць натуральны пах і часам могуць аддаваць мачой, фекаліямі ці потам. А можа пахнуць і крывёй, калі ў вас менструацыя, калі вы нядаўна нарадзілі, ці здарыўся выкідак, ці вы перанеслі аперацыю на геніталіях, — тлумачыць Бойнтан. — Мацнейшы пах ад сваіх геніталій можна заўважыць падчас або пасля сэксу. Акрамя таго, у розны час месяца жаночыя геніталіі могуць пахнуць мацней, і гэта таксама можа мець месца падчас цяжарнасці.

Вядома, калі правільна падтрымліваць гігіену, уплыў гэтых фактараў будзе мінімальным (як гэта рабіць, мы расказвалі тут). А тое, што інтымная зона мусіць быць «стэрыльнай» або «добра пахнуць», Бойнтан называе не больш чым маркетынгавымі хітрыкамі тых, хто хоча прадаць жанчынам розныя вагінальныя парфумы. Ёсць яны і на маркетплэйсах у Беларусі — склад прадуктаў, зрэшты, не да канца празрысты (доктар-гінеколаг Станіслаў Салавей расказваў «Люстэрку», у чым іх небяспека).

На думку Бойнтан, рэклама такіх тавараў таксама можа падмацоўвацца жартамі ці прысаромліваннем жанчын, геніталіі якіх прыкметна пахнуць. Так нараджаецца стэрэатып, што пах ёсць толькі ў «распусных» ці «хворых». Гэта, лічыць спецыялістка, і вядзе да таго, што пра сваю праблему казаць сорамна нават доктару — карацей, замкнёнае кола.

— Нармальная вагіна не пахне ружамі, і ўжо дакладна няма патрэбы рабіць так, каб яна ўсё ж імі пахла. Вагінальныя парфумы могуць прынесці вам больш шкоды, чым карысці, — упэўненая гінеколаг з Індыі Аруна Калра.

Тое, што пах вашых геніталій заўважаць іншыя людзі, наогул малаімаверна. Напрыклад, пару гадоў таму ў сацсетках быў трэнд на «вабінг»: жанчыны выкарыстоўвалі ўласныя вагінальныя выдзяленні ў якасці парфумы, наносячы іх на запясці і за вушамі, — як запэўнівалі некаторыя блогеркі, гэта нібыта павышала іх сэксуальную прывабнасць.

У феномене разбіраліся нават аўтарытэтныя навуковыя выданні — у прыватнасці, The Conversation нагадваў, што навукоўцы пакуль не прыйшлі да кансэнсусу, ці працуюць ферамоны (па сутнасці, прадукты сакрэцыі) на чалавечы нюх, а калі працуюць, то як менавіта.

Зрэшты, тыя, хто паспрабавалі вабінг, мяркуючы з усяго, ніякіх негатыўных водгукаў так і не атрымалі. Нават наадварот, запэўнівалі, што такая практыка моцна прыцягвае ўвагу мужчын.

— [Мой бойфрэнд] чатыры разы сказаў мне, як класна я пахну, што ён не можа дачакацца магчымасці прывезці мяне да сябе дадому, і спытаў, што ў мяне за новая парфума. Ён быў вельмі нецярплівы, — пісала слухачка падкаста Secret Keepers Club, дзе яшчэ ў 2018 годзе згадвалі пра вабінг.

Петра Бойнтан таксама раіць не панікаваць, а завесці дзённік і запісваць туды назіранні цягам тыдня. Паназірайце, што змяншае пах або ўзмацняе яго, прысутнічае пах заўсёды ці толькі ў пэўныя гадзіны дня. Магчыма, вы заўважыце, што ён асабліва моцны пасля нашэння пэўнага адзення або спажывання некаторых прадуктаў, у перыяды інтэнсіўных выдзяленняў або, наадварот, знікае цалкам — пасля душа.

Хутчэй за ўсё, так вы выявіце, што ў з’яўлення інтэнсіўнейшага паху ёсць цалкам відавочныя тлумачэнні накшталт багатага потаадзялення або авуляцыі, падчас якой эфект можа ўзмацняцца.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Ron Lach
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Ron Lach

Іншая рэч, калі вагінальны пах здаецца падазроным ці моцна змяніўся і застаецца такім ўвесь апошні час. Тады, магчыма, рэч усё ж у інфекцыі, і паход да доктара адкладаць не варта. Выключэнні — менапаўза ці пачатак прыёму аральных кантрацэптываў: у гэты час гарманальны фон змяняецца, што ўплывае і на пэўную змену паху выдзяленняў. Але калі яго можна апісаць як «рыбны», «цыбульны», «тухлы» і ў цэлым непрыемны, да таго ж самі вядзяленні таксама выглядаюць нетыпова (сталі шэрымі, жоўтымі ці зялёнымі, з прымешкай крыві, занадта густымі і гэтак далей), то разбірацца з праблемай варта гінеколагу.

Калі ж ёсць і іншыя сімптомы (дыскамфорт падчас сікання, пякота), то гаворка можа ісці пра захворванні, якія перадаюцца полавым шляхам. Таму ў такім выпадку адцягваць агляд у медыка дакладна не варта — гэта ўжо пытанне не эстэтыкі, а патэнцыйных праблем са здароўем.

У мужчын усё прасцей. Калі пах занадта моцны, магчыма, трэба проста надаць гігіене больш увагі

У мужчын зона геніталій, як правіла, пачынае інтэнсіўна пахнуць пасля актыўнай трэніроўкі, раніцай (асабліва калі перад сном быў сэкс ці мастурбацыя) і пасля доўгага працоўнага дня седзячы. Гэта абсалютна нармальна: у такім выпадку варта проста памыцца — пах мусіць знікнуць. Хутчэй за ўсё, гэта вырашыць праблему, бо ў асноўным жанчыны скардзяцца на непрыемныя пахі ад сваіх партнёраў толькі падчас сэксу — пасля таго, як тыя цалкам агаляюцца (а праз вопратку і ў звычайным жыцці іх не адчуваюць).

«Нясвежаць» ад поту часцей робіцца галаўным болем мужчын праз іх анатамічную будову. Вонкавае размяшчэнне яечкаў змушае іх церціся не толькі адно аб адно, але і аб скуру ног, пахвіны, што толькі ўзмацняе працу потавых залозаў. Знізіць эфект ад гэтага можна, выбіраючы свабаднейшую вопратку (у тым ліку і бялізну), а таксама мяккія сродкі для душа.

Асобна варта зазначыць, што геніталіі важна мыць не толькі калі яны ўжо пахнуць, а хаця б раз на дзень. Усё праз смегму — сумесь сакрэту палавых залозаў з часцінкамі адмерлай скуры і вільгаццю. Часцей за ўсё яна з’яўляецца ў неабрэзаных дарослых мужчын, але можа быць і ў жанчын.

Сама па сабе наяўнасць смегмы на геніталіях — не прыкмета хваробы, хоць пры належнай гігіене яна звычайна не з’яўляецца. Небяспека гэтай субстанцыі ў тым, што яна выдатна падыходзіць для размнажэння бактэрый. Калі забыцца на паходы ў душ і не надаваць увагі мыццю крайняй плоці, то шкоднасных мікраарганізмаў можа размножыцца так шмат, што яны выклічуць і непрыемны пах, і ў некаторых выпадках нават запаленне.

Калі ж вы ўпэўненыя, што выконваеце правілы гігіены, рэгулярна ходзіце ў душ, але пеніс і інтымная зона наогул усё роўна пахнуць непрыемна (і «рыбна», як у жанчын), то гэта сведчыць пра магчымае развіццё захворвання. Гэта можа быць і малочніца, і праблема з мочавыдзяляльнай сістэмай, і інфекцыя, якая перадаецца полавым шляхам — асабліва калі ёсць дадатковыя сімптомы (тэмпература, пякота падчас паходаў у прыбіральню, дзіўны пах мачы). Каб высветліць прычыну таго, што адбываецца, і падабраць лячэнне, без візіту да доктара не абысціся.

Чытайце таксама