Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  6. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  7. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  10. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  11. Умер папа Франциск
  12. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  13. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  14. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  15. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
Читать по-русски


/

Шахматыст Магнус Карлсэн, якога раней выключылі з чэмпіянату свету па рапідзе, вырашыў выступіць на ЧС па бліцы. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю YouTube-каналу Take Take Take.

Магнус Карлсен на презентации игроков перед турниром в Варшаве, Польша, 7 мая 2024 года. Фото: Reuters
Магнус Карлсэн на прэзентацыі гульцоў перад турнірам у Варшаве, Польшча, 7 траўня 2024 года. Фота: Reuters

«Я згуляю як мінімум яшчэ адзін дзень у Нью-Ёрку. Калі ў мяне атрымаецца добра, то потым буду гуляць і ў другі дзень», — заявіў Карлсэн.

Турнір пройдзе 30 і 31 снежня. Паводле гросмайстра, яму падабаецца гуляць бліц.

Нагадаем, раней у Нью-Ёрку разгарэўся скандал з Магнусам, якога ў пятым туры абыграў беларус Дзяніс Лазавік. Карлсэн атрымаў штраф у памеры 200 даляраў за з’яўленне на турніры ў джынсах. Такі стыль адзення забаронены правіламі спаборніцтваў. Пасля штрафу галоўны арбітр запатрабаваў ад Магнуса пераапрануцца, але той адмовіўся. У выніку гросмайстар быў адхілены ад удзелу ў дзявятым туры чэмпіянату свету па рапідзе і выключаны з турніру.

Пасля дыскваліфікацыі шматгадовы лідар рэйтынгу і адзін з найлепшых шахматыстаў усіх часоў Карлсэн заявіў, што не будзе ўдзельнічаць і ў блізкім ЧС па бліцы.

«Няхай настойваюць на сваіх правілах. Мяне гэта задавальняе. Я адказваю: добра, я сыходжу. Ідзіце на **й», — сказаў спартовец.

Але, як бачым, нарвежац перагледзеў сваю пазіцыю. Інтэрв'ю Магнуса з’явілася неўзабаве пасля заявы прэзідэнта Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE) Аркадзя Дварковіча з нагоды дрэс-коду:

— Пасля кансультацый з нашымі партнёрамі я прыняў рашэнне апрабаваць падыход, які дасць больш гнуткасці для афіцыйных асобаў FIDE падчас вынясення рашэнняў пра адпаведнасць адзення патрабаванням. Калі ўзнікнуць якія-небудзь сумневы, будуць прыцягвацца спецыяльныя памочнікі для прыняцця канчатковых рашэнняў. Прынцып просты: па-ранейшаму патрабуецца прытрымлівацца афіцыйнага дрэс-коду, але дапускаюцца невялікія элегантныя адхіленні (у прыватнасці, прыдатныя джынсы у тон да пінжака).

«Гэта пытанне прынцыпаў — я выйду гуляць у джынсах», — дадаў Карлсэн у тым жа інтэрв'ю.