Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  2. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  3. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  4. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  5. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  6. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  7. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  8. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  9. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  10. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  11. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  12. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  13. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  14. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
Читать по-русски


17 кастрычніка Мінабароны сабрала замежных аташэ, акрэдытаваных у Беларусі. На сустрэчы беларускія вайскоўцы заявілі, што дзеля адстойвання сваіх нацыянальных інтарэсаў наша краіна мае права ўжываць прэвентыўныя меры стратэгічнага стрымлівання «з выкарыстаннем усіх наяўных сродкаў, у тым ліку з дапамогай прымянення ваеннай сілы». Але навошта робяцца такія заявы? Вайскоўцы сапраўды гатовыя да «прэвентыўнага» ўдару? «Зеркало» спытала ў экспертаў.

Фото: TUT.BY
Беларускія вайскоўцы адпраўляюцца ў кароткатэрміновы адпачынак падчас вайсковай службы ў Печах, 2017 год. Фота: TUT.BY

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі лічыць, што такімі заявамі вайскоўцы «проста артыкулююць тыя ўстаноўкі, якія яны атрымліваюць зверху».

— І тут складваецца ўражанне, што Уладзімір Пуцін моцна прыціснуў Аляксандра Лукашэнку, заганяе яго ў кут, патрабуе больш актыўнага ўдзелу ў гэтай так званай спецаперацыі. Падобна да таго, што Лукашэнка разумее, што ён «не руліць» у гэтай сітуацыі і пры нейкім збегу абставінаў будзе вымушаны падпарадкавацца. Ён загадзя падсцілае сабе саломку. Вось гэтыя развагі або заявы пра прэвентыўны ўдар нагадваюць мне сакавіцкі пасаж Лукашэнкі пра нападзенне, які стаў мемам. Тады гучаў матыў пра тое, што гэта не мы вінаватыя, не мы першыя пачалі. Хоць насамрэч зразумела, што Крэмль у той сітуацыі проста выкарыстаў тэрыторыю Беларусі для ўдару па Украіне. Ніхто асабліва беларускага галоўнакамандуючага пры гэтым не пытаў. І таму ў гэтай сітуацыі Лукашэнку трэба неяк захаваць твар. Вось ён і спрабуе гэта зрабіць, — адзначае Класкоўскі.

Аглядальнік дадае, што цяпер беларускі палітык абраў для сябе новы матыў: «Калі што, можам і ўдарыць, таму што бачым, як паводзяць сябе і Украіна, і Польшча».

— Гэта спроба Лукашэнкі падстрахавацца на той выпадак, калі Пуцін вымусіць яго ўсё ж узяць больш актыўны ўдзел у вайне. Я думаю, Лукашэнка бачыць стан прэзідэнта Расіі, што той закусіў цуглі, ідзе ва-банк, павышае стаўкі. Ён хоча перамогі любой цаной. І таму я думаю, што беларускі палітык не выключае любых варыянтаў. Калі Пуцін пойдзе і далей напралом, не выключаныя ўдары і ў напрамку Сувалкскага калідора — то-бок ужо магчымая і рэгіянальная вайна. Ва ўсякім выпадку, у мяне такое ўражанне, што Лукашэнка баіцца непрадказальнасці Пуціна. Многія аглядальнікі цяпер наогул разважаюць пра ступень яго неадэкватнасці, пра тое, што чалавек гэты ўжо адарваўся ад рэчаіснасці.

Да таго ж, на думку аглядальніка, для беларускіх уладаў захоўваецца пагроза і ад палка Каліноўскага.

— Беларуская апазіцыя ўзяла на ўзбраенне, як цяпер усе дружна кажуць, узброены сцэнар зрынання ўлады. Гэта значыць, мы чуем пра «баевікоў», пра якіх гаворыць Церцель. Яны могуць захапіць райцэнтр і потым з баямі прасоўвацца да Мінска. Вось гэта для мяне паказчык таго, што і Лукашэнка, і ягонае асяроддзе ўсё ж баяцца за сваё становішча пасля 2020-га, — дадае аглядальнік.

Падобнага меркавання прытрымліваецца і палітолаг Валерый Карбалевіч.

— У гэтай фразе, з якой выступіў ад імя Міністэрства абароны палкоўнік Равенка, ёсць яшчэ іншы цікавы сюжэт. Беларусь будзе ўжываць прэвентыўныя меры ў выпадку пагрозы нападу або ў выпадку ўнутранага канфлікту. Хоць, здавалася б, бы пры чым тут Міністэрства абароны? Гэтым мусяць займацца іншыя ведамствы: міліцыя, унутраныя войскі. Армія існуе для абароны ад знешняй пагрозы, — адзначае Карбалевіч.

Пры гэтым ён дадае, што 18 кастрычніка старшыня КДБ Іван Церцель «шчыра растлумачыў, чаго баяцца беларускія ўлады».

— Яны баяцца, што тыя беларускія фармаванні, якія ваююць ва Украіне на баку апошняй, могуць пайсці ў Беларусь. І невыпадкова нядаўна былі словы пра захоп такога райцэнтра. Церцель сказаў «што «баевікі» пойдуць на беларускім кірунку, да іх далучацца нейкія добраахвотнікі — і ўсе яны скіруюцца на Мінск. Я думаю, што гэтая пагроза ўспрымаецца беларускімі ўладамі рэальна, і менавіта гэтая праблема — самая балючая для палітычнага кіраўніцтва Беларусі. І таму менавіта гэты фактар выходзіць на першы план. Мілітарысцкія гульні і грозныя заявы, контртэрарыстычная аперацыя, з’яўленне на беларускім тэлебачанні нейкіх «тэрарыстаў», якія раскаяліся, цалкам можна разглядаць у плане контрдзеяння, нейтралізацыі пагрозы, якую бачаць беларускія ўлады. І гэта робіцца нейкім цэнтральным элементам ваеннай, знешняй і ўнутранай палітыкі, — адзначае Валерый Карбалевіч.