Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Турнэ сілавікоў па прадпрыемствах працягваецца, але на змену першым асобам ведамстваў прыйшлі іх намеснікі. Сёння, 16 лістапада, падчас сустрэчы з супрацоўнікамі прадпрыемстваў у Бабруйску першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Сяргей Церабаў заявіў, што беларускім уладам вядомыя нібыта планы апазіцыі.

Фото: Wikimedia Commons / Bestalex
Фота: Wikimedia Commons / Bestalex

На яго думку, становішча ў Беларусі цяпер стабільнае, але фіксуецца «нарастанне знешняй пагрозы інтэрвенцыі з тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны».

«Збеглыя ўжо не бачаць магчымасці так званых мірных пераменаў і актыўна распрацоўваюць сцэнар сілавой змены канстытуцыйнага ладу. Палітэмігранцкія цэнтры працягваюць дзейнасць па развіцці свайго так званага палітычнага праекта — аб’яднанага пераходнага кабінета — і забеспячэння яго прызнання і фінансавання Захадам у якасці ўрада ў выгнанні. Мэта тут адна: пазбаўленне легітымнасці дзейнай улады і апраўданне тэрактаў і дыверсій», — заявіў Церабаў.

Ён адзначыў, што цяпер ідзе актывізацыя працы «дваровых супольнасцяў і сеткавых аб’яднанняў».

«Адміністрацыі так званых дваровых тэлеграм-каналаў ставяць сваім падпісчыкам задачы па абсталяванні сховішчаў для інструментаў, будаўнічай і іншай спецыяльнай тэхнікі, якая можа быць выкарыстаная ў масавых беспарадках і дыверсійных мэтах», — заявіў прадстаўнік КДБ.

Ён лічыць найбольш радыкальнымі акаўнты, якія зарэгістраваныя за мяжой, і заявіў, што «гэта падраздзяленні цэнтра спецыяльных інфармацыйных аперацый Украіны і збеглыя беларусы, якія хаваюцца ад правасуддзя за мяжой».

«Гэтай зімой збеглыя збіраюцца пачаць раскачку студэнцкага і выкладчыцкага асяроддзя шляхам укідаў інфармацыі пра неабгрунтаванае павышэнне кошту навучання, нізкі ўзровень адукацыі і гэтак далей. Тэма раскачкі індывідуальных выкладчыкаў скончылася нічым для нашых апанентаў, але на гэтым яны не спыняцца. Наступны заход будзе ў студзені 2023 года. З пытаннем цэнаўтварэння ў іх нічога не атрымалася, таму яны будуць раскачваць тэму падаткаабкладання», — сказаў ён.

Нагадаем, раней яго кіраўніцтва, кіраўнік КДБ Іван Церцель, заявіў пра тое, што «краіны Захаду» збіраюцца не толькі зладзіць серыю тэрактаў на нашай тэрыторыі, але і разглядаюць варыянт выкарыстання ядзернай зброі супраць Беларусі. Ён таксама расказаў, што з тэрыторыі Украіны ў Беларусь могуць уварвацца найміты, якія захопяць адзін з беларускіх гарадоў, а потым, атрымаўшы падмацаванне, рушаць на Мінск.