Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  8. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  9. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  10. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  11. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  12. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  15. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  16. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  17. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


У канцы снежня ці ў пачатку новага года ўсе звычайна падводзяць вынікі мінулага. Сацыёлаг Генадзь Коршунаў разважае пра асаблівасці менавіта снежня — з пункту гледжання стасункаў рэжыма і ўлады. Снежань 2022 года быў багаты на розныя падзеі і з’явы, якія можна ўкласці ў тры галоўныя тэндэнцыі.

Генадзь Коршунаў

Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт. Шмат гадоў працаваў у Акадэміі навук Беларусі. З 2018 па 2020 год быў дырэктарам Інстытута сацыялогіі НАН. Цяпер — вядучы супрацоўнік ЦНІ, вядзе тэлеграм-канал «Што думаюць беларусы».

Вынішчэнне беларушчыны

Рэжым Лукашэнкі заўсёды быў ворагам беларускага, пад дазволенай «беларушчынай» маючы на ўвазе амаль выключна нешта музейна-вясковае кшталту вылегчанага «свята» «Дажынак» альбо скансэна ў Азярцы. Варыянты ўключэння чагосьці беларускага ў сучасную урбаністычную прастору ці актуальны культурны працэс былі магчымыя толькі ў фармаце гета. Але хоць гэта было магчыма. Раней. Цяпер ужо не. Цяпер рэжым функцыянуе ў «савецкім» фармаце барацьбы як з сацдэмаўшчынай, так і з нацменамі. Прычым нацменамі цяпер у Беларусі лічацца не толькі літоўцы і палякі, чые школы закрываюцца, а могілкі знішчаюцца. Нацменамі сталі і тыя, хто размаўляе ці чытае на беларускай мове, робіць беларускую музыку ці прадае беларускія сувеніры ў прыватных крамах.

За апошнія два гады амаль усе арганізацыі і інстытуцыі, якія апекаваліся беларушчынай, былі выціснутыя за мяжу, ліквідаваныя ці знішчаныя. Цяпер дачышчаюцца апошнія. Галоўны прыклад снежня — патрабаванне Мінюста ліквідаваць «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Прычым пасля знішчэння такіх арганізацый даходзіць і да вынікаў іх дзейнасці. У снежні ахвярамі такой увагі рэжыма сталі «шкодныя» беларускія кнігі. Калі раней толькі асобныя з іх заносілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, то ў гэтым месяцы з падачы дзяржпрапагандыста Гігіна з продажу пачалі прыбіраць цэлыя стосы — ад забароненых і знішчаных выдавецтваў «Лімарыус», «Кнігазбор» і «Янушкевіч», а ў дадатак яшчэ і кнігі серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны».

Прасоўванне «русскомирства»

Адзінае, што дазваляецца — савецкая гісторыя і руская культура ці, больш правільна, «рускі свет». Апошні прасоўваецца не толькі праз інфармацыйную прастору, але і праз дзеянні як асобных адыёзных персон, так і праз спецыяльныя арганізацыі кшталту «Рускіх дамоў». Калі кажам пра персон, то можна згадаць прэзентацыю ў Мінску сваёй кнігі пра рускі свет былым палкоўнікам ГРУ Квачковым. Калі вядзецца пра арганізацыі, то гэта як афіцыйныя пасольствы Расіі (дарэчы, дадатковае генконсульства РФ адкрылася ў Гродне), так і напаўдзяржаўныя кшталту «Рускіх дамоў». Пра іх расказвала Медыязона. Прывяду толькі адзін з апошніх прыкладаў: гомельскіх дзяцей прымусілі пісаць лісты на фронт расійскім вайскоўцам. Кшталту падзякі «нашым» абаронцам.

Прынамсі, з задачай прыцягвання рускамірства ў Беларусь ці ўцягвання Беларусі ў «Рускі свет» беларускія ўлады і самі добра спраўляюцца. Трэнд снежня — абарона «традыцыйных» каштоўнасцяў. Пакуль — толькі пакуль — гаворка ідзе пра «абарону» традыцый, сямейных каштоўнасцяў і праваслаўя, але закладваецца база пад вельмі небяспечны нарратыў. І гавораць пра гэта не апошнія людзі ва ўладнай вертыкалі — кіраўнік «Белай Русі» і сябра Савета Рэспублікі Алег Раманаў і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Прычым апошняя шчыра кажа, што гэта расійскі шлях і нам трэба ім ісці.

Стварэнне базы для праўладнай грамадзянскай супольнасці

«Правільная» грамадзянская супольнасць і агульная дзяржаўная ідэалогія — няспраўджаныя мары рэжыму, што суправаджаюць уладу Лукашэнкі ўжо якое дзесяцігоддзе. Калі раней дасягненне гэтых мараў было збольшага дэкларатыўным, то пасля пачатку знішчэння сапраўднай грамадзянскай супольнасці, што стартавала летась, гэтыя працэсы пачалі развівацца значна шпарчэй.

Па-першае, як пішуць аўтары «Беларускага трэкеру пераменаў», з лета адбываецца ўздым і «нармалізацыя» практык актывістаў рэжыму. Гэта і штатныя прапагандысты, і дабраахвотныя актывісты на месцах, па даносах якіх закрываюць бары і выставы, а таксама звальняюць людзей з працы. Прыклады снежня — звальненні ў Нацыянальным мастацкім музеі (былі звольненыя 18 чалавек), патрабаванне знішчыць фрэску «Цуд на Вісле» ў касцёле на Гродненшчыне і забарона Хэлаўіна.

Другое — намаганні неяк замяніць тыя грамадзянскія супольнасці, якія былі знішчаныя. Так, прынамсі яшчэ ўзімку былі размовы пра тое, што нейкія функцыі мог бы узяць на сябе БРСМ. Улетку анансавалі стварэнне нацыянальнага фонду імя Лукашэнкі, які б акумуляваў рэсурсы на дабрачынныя мэты. А ўвосень было абвешчана пра стварэнне дабрачыннага фонду імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі. У снежні значных зрухаў па гэтым напрамку не было, затое шмат што адбывалася ў прававым рэчышчы.

Трэці напрамак — распрацоўка нарматыўна-прававой базы для дзеяння грамадзянскай супольнасці. Калі раней рэжым абыходзіўся кропкавымі ўздзеяннямі кшталту рэгуляцыі дзейнасці экскурсаводаў ці валанцёрства, то ў снежні адбыўся першы крок да зацверджання шырэйшай базы — дэпутаты прынялі ў першым чытанні законы пра Усебеларускі сход і асновы грамадзянскай супольнасці. Калі не занурацца ў патрабязнасці і аднаго і другога, то выснова простая: любая грамадзянская дзейнасць (хоць партый, хоць прафсаюзаў, хоць чаго), калі хоча быць легальнай, мусіць падпарадкоўвацца дзяржаве. І кропка.

Выснова: дзейны рэжым лічыць нацыянальна-беларускае варожым, адзінае яго ідэалагічнае апірышча — савецка-расійскі нарратыў. І ўсё гэта цяпер замацоўваецца юрыдычна.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.