З 23 студзеня Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання з 12 да 11,5% гадавых. Пра гэта паведамляе прэс-служба рэгулятара.
Стаўка па крэдыце авернайт з 23 студзеня зніжаецца з 13 да 12,5% гадавых, а стаўка па дэпазіце авернайт — з 11 да 10,5% гадавых.
Прычынай зніжэння стаўкі рэфінансавання Нацбанк назваў запаволенне інфляцыі. У снежні яна склала 12,8% у гадавым выражэнні.
«Такая дынаміка спажывецкіх цэн станоўча адбіваецца на інфляцыйных чаканнях эканамічных агентаў. У адпаведнасці з вынікамі апытанняў чаканая насельніцтвам у наступныя 12 месяцаў інфляцыя ў снежні 2022 года зменшылася да 12,6% з 14% у верасні 2022 года», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацбанка.
Паляпшэнне інфляцыйных чаканняў насельніцтва станоўча адбіваецца на прытоку рублёвых сродкаў у банкаўскую сістэму. «Разам з тым на фоне зніжэння працэнтных ставак дэпазітнага рынку, які адбыўся адначасова з памяншэннем ставак крэдытнага рынку, ашчадная актыўнасць застаецца стрыманай, у тым ліку праз павышаныя інфляцыйныя чаканні», — адзначаюць у ведамстве.
Нагадаем, апошні раз стаўка рэфінансавання мянялася ў сакавіку 2022 года. Тады яе павялічылі з 9,25% да 12% гадавых.