Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка пакуль не бачыць на тэрыторыі Польшчы, Літвы ці Украіны канцэнтрацыі войскаў, дастатковых для таго, каб уцягнуць Беларусь у вайну. Пра гэта ён заявіў 23 лютага ў інтэрв'ю кітайскім СМІ, піша БЕЛТА.

Александр Лукашенко на встрече с журналистами из КНР. 23 февраля 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі з КНР. 23 лютага 2023 года. Фота: president.gov.by

— Пакуль, як апошнія дні паказалі, ні з тэрыторыі Польшчы, ні з тэрыторыі Літвы, тым больш Украіны канцэнтрацыі войскаў для таго, каб уцягнуць нас у вайну, мы не заўважаем. Мы гэта станоўча ацэньваем, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама чарговым разам папярэдзіў, што ў выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі з тэрыторыі Украіны «вайна набудзе зусім іншы характар».

— Мы не хочам ніякай вайны. Тым больш украінцы, людзі, народ украінскі — гэта не чужыя нам людзі. Гэта родныя нам людзі. Нават мае продкі дзесьці там ва Украіне нарадзіліся паміж Чарнігавам і Кіевам. Гэта ўжо з асабістага. Таму мы абсалютна не збіраемся нападаць на Украіну. Але не дай бог з тэрыторыі Украіны будзе здзейсненая агрэсія ў дачыненні да беларускай дзяржавы — мы вымушаныя будзем адказваць. І я ўпэўнены, што тут мы падтрымку атрымаем усёй сусветнай супольнасці, у тым ліку і Кітайскай Народнай Рэспублікі, — падкрэсліў Лукашэнка. — Калі супраць нас будзе здзейсненая агрэсія. Мы гэта даводзім па розных каналах да Украіны, у тым ліку і да Захаду. Я іх папярэдзіў: што не дай бог будзе развязаная агрэсія з тэрыторыі Украіны на тэрыторыю Беларусі — мы адкажам, але гэта будзе зусім іншая вайна. Яна набудзе імгненна іншы характар. І тут мы будзем супраціўляцца і адстойваць нашую зямлю і змагацца з агрэсарам у тым ліку войскамі Расійскай Федэрацыі. Разам.