Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі гатовае забяспечыць бяспеку падчас палітычных кампаній 2024-га і 2025 гадоў. Пра гэта кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў у інтэрв'ю ў эфіры дзяржтэлеканала СТБ.

Скриншот видео СТВ
Скрыншот відэа СТБ

«Вядома, мы зрабілі велізарныя высновы з той сітуацыі, якая адбылася ў 2020 годзе. На сёння органы ўнутраных справаў гатовыя забяспечыць бяспеку нашых грамадзян, у тым ліку і падчас палітычных кампаній. Гэта працэс бесперапынны. Мы працуем па ўсёй краіне, працуем на прафілактыку», — заявіў Кубракоў.

Паводле яго, усталёўваецца відэаназіранне, вядзецца маніторынг грамадскай бяспекі.

«Працуюць не толькі супрацоўнікі органаў унутраных справаў фізічна на вуліцы, але і мы яшчэ з дапамогай відэаназірання адсочваем абстаноўку і аператыўна стараемся ўплываць на сітуацыю на вуліцы», — дадаў ён.

Кубракоў зноў успомніў 2020 год.

«Быў вельмі велізарны ціск на сем'і, на дзяцей супрацоўнікаў. Успомніце, на настаўнікаў, журналістаў. Мы зрабілі пэўныя высновы, мы сёння гатовыя абараніць нашыя сем'і, гатовыя абараніць кіраўнікоў тых дзяржструктур, якія будуць выконваць пэўныя задачы. Таму сёння супрацоўнікі органаў унутраных справаў гатовыя забяспечыць бяспеку нашых грамадзян падчас любых, у тым ліку і палітычных, мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у нашай краіне», — сказаў кіраўнік МУС.

Нагадаем, у 2024 годзе ў Беларусі пройдуць выбары ў парламент і мясцовыя саветы. У 2025-м — прэзідэнцкія выбары.