Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Афіцыйныя прафсаюзы раскрытыкавалі ідэю чыноўнікаў што да частковага вырашэння праблемы пенсійнай «пасткі». Гаворка пра сітуацыі, калі наймальнікі не плацілі за работнікаў страхавыя ўнёскі ў ФСАН, праз што тыя не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, а толькі на сацыяльную — 170 рублёў. Цяпер чыноўнікі хочуць увесці абавязковае страхаванне за нявыплату заробку і ўнёскаў у ФСАН. На іх думку, гэта можа абараніць работнікаў. Аднак у федэрацыі прафсаюзаў лічаць, што гэта не вырашыць праблему тых, хто ўжо трапіў у пенсійную «пастку».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што збіраюцца змяніць чыноўнікі

У Беларусі хочуць з 2024 года ўвесці новы від абавязковага страхавання адказнасці — за нявыплату зарплаты і нявыплату абавязковых страхавых унёскаў пры ўмове неплацежаздольнасці арганізацыі.

Чыноўнікі лічаць, што гэта дазволіць абараніць работнікаў, калі арганізацыю прызнаюць неплацежаздольнай. Таму што ў пенсійную «пастку» часцяком трапляюць работнікі арганізацый, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі або банкруцтва і не выплачваюць страхавыя ўнёскі.

«Пасля наступлення страхавога выпадку грамадзянін атрымлівае кампенсацыю запазычанасці па заработнай плаце (у межах трохразовага памеру сярэдняй зарплаты) і ў бюджэт ФСАН — запазычанасці па абавязковых страхавых унёсках (у поўным аб’ёме)», — тлумачылі раней у Мінэканомікі.

Гэтыя магчымыя змены прадугледжаныя праектам указа «Аб забяспечанні правоў работнікаў пры неплацежаздольнасці арганізацыі».

Што кажуць прафсаюзы

У федэрацыі прафсаюзаў удакладняюць, што праект дакумента прадугледжвае ўвядзенне абавязковага страхавання адказнасці наймальнікаў ад нявыплаты зарплаты пры банкруцтве арганізацый.

«За кошт салідарна назапашаных страхавых унёскаў прапануецца выплачваць работнікам арганізацый-банкрутаў запазычанасць па заработнай плаце ў памеры трохмесячнага заробку, — удакладняюць у федэрацыі. — Паколькі часцяком арганізацыі-банкруты, якія не выплачваюць заработную плату, не адлічваюць таксама і ўнёскі ў ФСАН, праект дакумента таксама прадугледжвае, што будзе пагашацца і запазычанасць па абавязковых страхавых унёсках на пенсійнае забяспечанне. У будучыні гэта дазволіць грамадзянам не страціць частку свайго страхавога стажу і, адпаведна, разлічваць на пенсію ў справядлівай суме, нават калі арганізацыя-банкрут не пералічыць за іх унёскі ў ФСАН».

Пры гэтым прафсаюзы кажуць пра прабелы, якія ёсць у падрыхтаваным законапраекце.

«Прапанаваны праект указа не вырашае пытанне са страхавым стажам у работнікаў тых арганізацый, якія на сёння ўжо ліквідаваныя, але ў свой час не выплачвалі за сваіх работнікаў унёскі ў ФСАН, — тлумачаць у федэрацыі прафсаюзаў. — У выніку людзі аказаліся ў сітуацыі, калі не па сваёй віне страцілі частку страхавога стажу, ад якога залежыць памер пенсіі. У кагосьці гэта некалькі месяцаў, а дзесьці і больш значныя перыяды. Прычым часам людзі даведваюцца, што ім не хапае страхавога стажу для налічэння працоўнай пенсіі, ужо непасрэдна перад выхадам на заслужаны адпачынак. Мы лічым гэта несправядлівым. Работнік не мусіць страчваць пенсію праз тое, што наймальнік не выканаў свае абавязкі па выплаце ўнёскаў у ФСАН, тым больш што з заробку гэтых работнікаў у кожным выпадку быў утрыманы 1%».

Федэрацыя прапануе распрацаваць дадатковы механізм, які дазволіць залічыць у страхавы стаж перыяды працы грамадзян у неплацежаздольнага наймальніка ў мінулыя гады.