Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


У пачатку сакавіка абнавілі базу не занятага ў эканоміцы насельніцтва. У яе ўключылі тых, хто не змог пацвердзіць занятасць за кастрычнік — снежань 2022 года. Тлумачым, каму з тых, хто трапіў у базу, трэба аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі па поўных тарыфах, а каму — не.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Базу «дармаедаў» абнаўляюць раз на тры месяцы. Каб не трапіць у яе з пачатку сакавіка, трэба было да 21 студзеня пацвердзіць занятасць. Гэта можна зрабіць праз камісію па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці. З 20 лютага па 1 сакавіка база абнаўлялася, звесткі з яе былі недаступныя для прагляду.

З тых, хто аказаўся ў базе і ў каго ёсць ва ўласнасці жыллё, будуць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах спаганяць аплату за газазабяспечанне, ацяпленне і гарачую ваду. Асабліва адчувальнымі будуць плацёжкі за апошнія дзве паслугі, для «дармаедаў» яны прыкладна ў 6 разоў даражэйшыя.

Нагадаем, што да аплаты ЖКП па «дармаедскіх» тарыфах, то тут адзін з асноўных момантаў — трапіў уласнік жылля ў базу не занятых у эканоміцы ці не. «Калі ўласнік у базе не занятых у эканоміцы, то аплачваць спажытыя ЖКП па эканамічна абгрунтаваных тарыфах будзе не толькі ён, але і ўсе астатнія зарэгістраваныя ў жыллі, якія таксама трапілі ў базу. Яны ідуць „паравозікам“», — паведамлялі раней у адной з «дармаедскіх» камісій.

Да прыкладу, у кватэры зарэгістраваныя пяць чалавек. Уласнік лічыцца занятым у эканоміцы, а ўся астатняя сям’я — не. У такім выпадку ўсе плацяць за ЖКП па льготных тарыфах. Але калі ўладальнік кватэры таксама трапляе ў «дармаеды», то па эканамічна абгрунтаваных тарыфах давядзецца разлічвацца ўсім не занятым у эканоміцы з гэтай сям'і.

Як даведацца, ці не трапіў у базу

Для гэтага трэба звярнуцца ў «дармаедскую» камісію па месцы рэгістрацыі. Гэта можна зрабіць як па тэлефоне, так і пісьмова (звычайным лістом або па электроннай пошце).

Другі спосаб — паглядзець інфармацыю на Адзіным партале электронных паслуг (паслуга платная). Але для гэтага патрэбны электронны лічбавы подпіс.