У Беларусі з 1 чэрвеня падымуць тарыфы на электраэнергію, а таксама на ацяпленне і падагрэў вады. Расказваем, як зменяцца плацяжы за ЖКП пасля падаражання.
Субсідыяваныя тарыфы на цеплазабяспечанне — ацяпленне і падагрэў вады — вырастуць з 1 чэрвеня. Іх падымуць на 12,7% — да 24,7187 рубля за 1 Гкал.
Да прыкладу, у двухпакаёвай кватэры ў Мінску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, за спажыты аб’ём ацяплення ў 1,0163 Гкал цяпер трэба заплаціць 22,28 рубля. Па чэрвеньскіх тарыфах гэтая сума складзе 25,12 рубля.
Для кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны, а таксама для «дармаедскіх» тарыфы паднялі з 1 студзеня. За гэты ж спажыты аб’ём ацяплення ў такім жыллі трэба заплаціць 128,35 рубля.
Нагадаем, у 2022 годзе з 1 чэрвеня таксама павышалі субсідыяваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады. Але пазней урад адмяніў гэтае павышэнне. Таксама чыноўнікі «адкруцілі» назад цэннік на электраэнергію, якую выкарыстоўваюць для ацяплення жылля і падагрэву вады.