Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі, якім зацверджаны тэкст прысягі грамадзяніна і парадак яе прынясення. Тым жа дакументам вызначаная працэдура перадачы Лукашэнку «матэрыялаў пра страту грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або нанясенне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны».

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

У апублікаваным указе ўсе ўзоры дакументаў спачатку ідуць у рускім варыянце, а толькі потым — у беларускім. Так і з прысягай.

Тэкст прысягі на рускай мове

Я, добровольно и осознанно приобретая гражданство Республики Беларусь,

торжественно клянусь:

  • соблюдать и уважать Конституцию Республики Беларусь и иные акты законодательства,
  • защищать независимость, суверенитет и территориальную целостность Республики Беларусь,
  • быть патриотом Республики Беларусь, уважать ее государственные символы, духовные, исторические, культурные и национальные традиции,
  • сохранять историческую память о героическом прошлом белорусского народа,
  • уважать достоинство, права, свободы и законные интересы других лиц.

Тэкст прысягі па-беларуску:

Я, добраахвотна і свядома набываючы грамадзянства Рэспублікі Беларусь,

урачыста прысягаю:

  • выконваць і паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і іншыя акты заканадаўства,
  • абараняць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь,
  • быць патрыётам Рэспублікі Беларусь, паважаць яе дзяржаўныя сімвалы, духоўныя, гістарычныя, культурныя і нацыянальныя традыцыі,
  • захоўваць гістарычную памяць пра гераічнае мінулае беларускага народа,
  • паважаць годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб.

Ва ўказе напісана, што вызваляюцца ад прысягі няпоўнагадовыя, дарослыя пад апекай, узростам ад 80 гадоў і больш, людзі, якія не могуць вымавіць тэкст або паставіць подпіс, а таксама «іншыя асобы па рашэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, змены ў законе «Пра грамадзянства» ўступілі ў сілу 11 ліпеня. Улады атрымалі магчымасць пазбаўляць грамадзянства людзей, якія з’ехалі з краіны, за «экстрэмісцкую дзейнасць» і «нанясенне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі».