Беларусь і Аман падпісалі пагадненне пра паветраныя зносіны. Пра гэта паведаміла 25 ліпеня прэс-служба Мінтранса.
Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Ігар Голуб і прэзідэнт Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Амана Наіф Алі Хамед Аль Абры.
Падпісанае пагадненне ў далейшым дазволіць авіяперавозчыкам выконваць пасажырскія і грузавыя рэйсы паміж аэрапортамі Беларусі і Амана.
«Рэалізацыя пагаднення таксама будзе садзейнічаць умацаванню турыстычных, эканамічных і камерцыйных сувязяў паміж краінамі», — паведамілі ў Мінтрансе.