Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


Які досвед Узброеныя сілы Беларусі ўзялі з вайны ва Украіне, расказаў камандуючы сіламі спецаперацый Вадзім Дзенісенка ў сваім выступе 2 жніўня, прымеркаваным да Дня дэсантнікаў і ССА. Стэнаграму яго прамовы апублікавала прэс-служба Мінабароны.

Командующий ССО Вадим Денисенко. 2 августа 2023 года. Фото: t.me/modmilby
Камандуючы ССА Вадзім Дзенісенка. 2 жніўня 2023 года. Фота: t.me/modmilby

Дзенісенка адзначыў, што «з канфлікту, які ідзе на поўдні», беларускія вайскоўцы чэрпаюць «шмат інфармацыі» і многія моманты «мяняюцца карэнным чынам».

— Цяпер мы пераглядаем, уносім у праграму баявой падрыхтоўкі зусім новыя элементы, пра якія раней мы не думалі. Яны былі, тады здавалася, непатрэбнымі. Цяпер гэта, аказваецца, вельмі патрэбна. Калі вы звярнулі ўвагу, усё вяртаецца да той старой вайны: выкарыстанне артылерыі, прычым у вялікай колькасці, дзеянне дробных падраздзяленняў. Вось гэта мы цяпер уводзім, — сказаў камандуючы ССА.

Ён падкрэсліў, што ў сілах спецыяльных аперацый першапачаткова падчас стварэння была пабудаваная сістэма дзеяння дробнымі падраздзяленнямі: узвод, рота.

— Батальён — гэта ўжо лічылася буйным. Цяпер мы дзелім ніжэй: дзеянне асобнага аддзялення на асобным напрамку, выкананне пэўных задач. Мы атрымалі новыя БТР 82А. Мы адразу атрымалі новы батальённы камплект. На ім цяпер усё адпрацоўваецца. Гэта пачатак пераўзбраення, — заўважыў Дзенісенка.

Спікер паведаміў, што ў наступным навучальным годзе падрыхтоўка вайскоўцаў ССА будзе ісці па двух асобных напрамках: падрыхтоўка дэсантных падраздзяленняў і падрыхтоўка спецназа.

— То-бок два складнікі сіл спецыяльных аперацый, і кожная ідзе сваім шляхам, — сказаў Дзенісенка.