Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Літва плануе закрыць яшчэ два пункты на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміла міністр унутраных справаў краіны Агнэ Білатайтэ, піша BNS.

Граница Литвы и Беларуси. Фото: Госпогранкомитет
Мяжа Літвы і Беларусі. Фота: Дзяржпамежкамітэт

— МУС прапануе закрыць яшчэ два пункты. Гэта памежныя пункты «Лаварышкі» (з беларускага боку «Катлоўка». — Заўв. рэд.) і «Райгардас» («Прывалка»), — паведаміла Агнэ Білатайтэ на сустрэчы з калегамі з краін Балтыі і Польшчы ў Варшаве 28 жніўня.

Кіраўніца ведамства адзначыла, што адпаведная прапанова ўжо сфармаваная, прыняцце рашэння па гэтым пытанні «мусіць быць найбліжэйшым часам».

Паводле міністра, рашэнне закрыць яшчэ два пункты пропуску было прынятае з мэтай умацавання бяспекі краіны і для таго, каб вырашыць праблему кантрабанды.

28 жніўня прадстаўнікі Літвы, Латвіі і Польшчы абмеркавалі на сустрэчы ў Варшаве механізм поўнага закрыцця межаў з Беларуссю. Агнэ Білатайтэ раней паведаміла, што пакуль няма звестак пра пагрозы, праз якія давялося б прымаць такія меры.

Нагадаем, 18 жніўня Літва ўжо закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Шумскас» («Лоша») і «Твярачус» («Відзы») — у адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК Вагнера.