Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Беларускія дыпмісіі больш не будуць выдаваць пашпарты беларусам, якія пастаянна жывуць за мяжой. Памяняць пашпарт або падоўжыць тэрмін яго дзеяння таксама будзе нельга. Такія змены прадугледжаныя ўказам Аляксандра Лукашэнкі, тэкст якога апублікаваны на яго сайце.

Фото: «Зеркало»
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Фота: «Люстэрка»

Раней беларусы, якія пастаянна жывуць за межамі Беларусі і стаяць на консульскім уліку, маглі атрымаць або абмяняць пашпарт у пасольствах і консульствах.

Цяпер гэта можна будзе рабіць толькі «ў органах унутраных справаў па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства». Што да біяметрычных пашпартоў, то акрамя АУС іх будуць мяняць яшчэ і ў МЗС, але таксама выключна на тэрыторыі Беларусі.

Ёсць і добрая навіна для тых, хто ўжо падаў дакументы на атрыманне новага пашпарта за мяжой: яны будуць разглядацца ў ранейшым парадку.

Акрамя таго, выключаны пункт пра права дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы падаўжаць тэрмін дзеяння пашпартоў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, а таксама абменьваць іх.

Ураду Беларусі цягам трох месяцаў даручана забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

Указ пакуль яшчэ не апублікаваны. Ён уступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.