У трэцюю гадавіну затрымання Марыі Калеснікавай прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook зварот да «беларускага дыктатара Лукашэнкі».
Палітык нагадаў, што падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў Беларусі лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская і яе паплечніцы Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала дамагліся дзівосных поспехаў.
«Неўзабаве пасля выбараў яна (Калеснікава. — Заўв. рэд) была затрыманая пры нявысветленых абставінах і праз год асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі. Стан яе здароўя на вачах пагаршаецца. З сярэдзіны лютага 2023 года яна не можа стэлефаноўвацца, сустракацца, атрымліваць лісты ад сям'і і адвакатаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, Франк-Вальтэр Штайнмаер з 2020 года тройчы прымаў дэмакратычную лідарку Беларусі Святлану Ціханоўскую. Ён таксама не раз выказваўся ў падтрымку беларускіх палітвязняў. У канцы жніўня ён заявіў, што Аляксандр Лукашэнка нясе адказнасць за жыцці апазіцыйных палітыкаў Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і іншых людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі ў зняволенні.
Чытайце таксама