Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


Афіцыйныя прафсаюзы расказалі, як здолелі дапамагчы работніку «Беларуськалія» адбіцца ад пакарання наймальніка — пазбаўлення месячнай прэміі. Пры гэтым яны згадалі, колькі складаюць гэтыя выплаты на прадпрыемстве.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як паведамляе Федэрацыя прафсаюзаў, у іх падраздзяленне на «Беларуськаліі» па юрыдычную дапамогу звярнуўся адзін з работнікаў, які прапрацаваў на прадпрыемстве 41 год. Ён расказаў, што наймальнік вырашыў прыцягнуць яго да дысцыплінарнай адказнасці — вынесці вымову і пазбавіць поўнай месячнай прэміі. Як выявілася, гэта вырашылі зрабіць праз тое, што ён дрэнна сябе адчуваў і адмовіўся выйсці на працу ў свой выходны дзень.

Прафсаюзы сярод іншага высветлілі, што наймальнік з парушэннем папярэдзіў работніка, што таму трэба выйсці на працу ў выходны. Паводле Працоўнага кодэкса гэта трэба зрабіць як мінімум за адны каляндарныя суткі, а супрацоўніка «Беларуськалія» апавясцілі за тры гадзіны да пачатку змены.

«Работніку была аказаная дапамога ў напісанні тлумачальнай запіскі на імя кіраўніка цэха. Па выніках перамоваў з начальнікам цэха наконт неправамернасці прыцягнення па выкладзеных у дакладной запісцы фактах, рашэнне пра прыцягненне работніка да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе вымовы і пазбаўленні прэміі на 100% пакінутае без далейшага руху. Работніку захаваная цяперашняя прэмія ў памеры 860 рублёў», — паведамляюць афіцыйныя прафсаюзы.

Чытайце таксама