Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


На 2023 год беларусам абяцалі тройчы павысіць працоўныя пенсіі. Пра гэта заяўляў раней Аляксандр Лукашэнка. Гэтыя выплаты сёлета паднялі ўжо двойчы — у траўні і верасні. Чытач «Люстэрка» як фізасоба спытаў у Мінпрацы, ці будзе сёлета трэцяе павышэнне працоўных пенсій.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

— Не, не будзе (павышэння працоўных пенсій. — Заўв. рэд.). У снежні памер пенсій будзе ў тым самым памеры, што і ў лістападзе, — паведамілі ў Мінпрацы.

Нагадаем, у канцы снежня мінулага года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў 2023-м працоўныя пенсіі збіраюцца павысіць тройчы, як і ў 2022-м.

Тады на нарадзе па пытаннях зарплаты і грашовага забяспечання бюджэтнікаў Аляксандр Лукашэнка казаў пра тое, што неабходна грунтавацца на магчымасцях эканомікі, але асобна згадаў пенсіянераў. «Пенсіянераў падтрымалі. У наступным годзе разы тры мы таксама іх падтрымаем», — сказаў у снежні 2022 года Аляксандр Лукашэнка.

Сёлета працоўныя пенсіі павышалі з 1 траўня і 1 верасня.

У 2024 годзе ў сярэднім пенсіі па ўзросце плануюць павысіць на 15%, паведаміла раней кіраўніца Мінпрацы і сацабароны Ірына Касцевіч.

Чытайце таксама